Дарога Р6 (Беларусь)

рэспубліканская дарога ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дарога Р6 — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстаньня ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль М1 з магістральлю М10. Працягласьць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці.

Хуткія факты

Р-6 зьяўляецца найважнейшым міжнародным транзытным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі Р42, Р44 (Гарадзенская вобласьць), і Р88 (Берасьцейская вобласьць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску Прывалкі (беларуска-летувіская граніца) і Верхні Церабяжоў (беларуска-ўкраінская граніца), а таксама сумесна з дарогай Р147 міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску Невель.

Некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, сваімі пастановамі ўводзіць часовыя абмежаваньні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненьні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня, у т. л. і да дарогі Р6. У 2016 годзе Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка ўвяло абмежаваньні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 траўня да 31 жніўня) пэрыяды. У вясновы пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваньнем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р6 з 1,5—86 і 95—157,09 км. У летні пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максымальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось ня больш за 6 т. з 11:00 да 20:00 пры дзённай тэмпэратуры паветра вышэй за 25°С[1].

Remove ads

Маршрут

Больш інфармацыі Адлегласьць (прыкладна), Назва ...
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads