Андрэй Гаштольд

(XIV—XV стст.) староста віленскі і крэўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Гаштольд (? — да 1404) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста віленскі (1387) і крэўскі (1398—1401).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Меў уладаньні ў Геранёнах (у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Gasztowtendorff im gebite czu Geranenen[2]) і зямлю ў Вільні.

Remove ads

Імя

Гасьцівалд, пазьней Гастальд або Гаштальд (Gastivald, Gastaldius[3], Gastold[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6].

Адпаведнасьць імя Гастаўт (Гайстаўт) германскаму імю Gastaldius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3][7]. Германскае паходжаньне імя Гаштольд (Gasztołt, Gastoldus, Gastawdus, Gastowdus) таксама сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[4].

Форма імя ў гістарычных крыніцах: Andrea alias Gastold Vilnensi capitaneis (Andreas alias Gastold[8]; 1 чэрвеня 1387 году)[9]; Кгастовтъ (1387—1392 гады[10])[11][12]; Gastouti (1387—1394 гады)[13]; Gastoldo (Gastold[8]; 2 лютага 1395 году)[14]; Gastod (23 красавіка 1398 году)[15]; Gastudt, houptman czu Crewen[16], Gostud, capitaneus in Krewa[17] (12 кастрычніка 1398 году).

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гаштольда, старосты вялёнскага.

Упершыню ўпамінаецца ў 1387 годзе ў прывілеі Ягайлы касьцёлу ў Абольцах як староста віленскі. У 1387 або 1389 годзе паручыўся за князя Грыцку Канстантынавіча. Ва ўмове 1396 году пісаўся як «геранёнскі». У 1398—1401 гадох быў старостам крэўскім.

Меў сыноў Талівойшу, Яна і Пятра.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads