Курган Славы (мэмарыял)

мэмарыял From Wikipedia, the free encyclopedia

Курган Славы (мэмарыял)
Remove ads

Мэмарыя́льны ко́мплекс «Курга́н Сла́вы» — помнік у гонар подзьвігу воінаў 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай апэрацыі 1944 году, разьмешчаны ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці, на 21-м км магістралі М2 Менск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

помнік
Курган Славы
Thumb
КраінаБеларусь
РаёнСмалявіцкі
Каардынаты54.01895° пн. ш. 27.89815° у. д. / 54.01895; 27.89815
Аўтар праектускульптары А. Бембель,
А. Артымовіч,
архітэктары А. Стаховіч
Л. Міцкевіч,
інжынэр Б. Лапцэвіч
Дата заснаваньня1966
Статусгісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня
Станіснуе
Курган Славы на мапе Беларусі
Thumb
Курган Славы
Курган Славы
Курган Славы на Вікісховішчы

Беларуская наступальная апэрацыя «Багратыён» праводзілася сіламі франтавых злучэньняў пры ўдзеле партызан. Пачалася 23 чэрвеня 1944 году і завяршылася 29 жніўня вызваленьнем Беларусі, часткі Летувы і Польшчы. Менавіта на Смалявіччыне ў ліпені 1944 году ў акружэньне трапіла 105-тысячная групоўка гітлераўцаў. Дадзеная падзея атрымала назву «Менскі кацёл». Разгром гэтай групіроўкі завяршыўся 11 ліпеня і стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызваленьня Беларусі.

У памяць аб гераізьме савецкіх салдат і афіцэраў, а таксама ў гонар перамогі ў нямецка-савецкай вайне кіраўніцтва БССР 18 жніўня 1966 году прыняло пастанову аб збудаваньні манумэнтальна-скульптурнай кампазыцыі «Курган Славы». 30 верасьня таго ж году на месцы, дзе цяпер узвышаецца мэмарыял, была закладзена памятная пліта і праведзены мітынг, у якім прынялі ўдзел ня толькі мінчане, але і прадстаўнікі гарадоў-герояў. Удзельнікі мітынгу прынялі наказ наступным пакаленьням шанаваць памяць мінулай вайны і быць патрыётамі сваёй Айчыны. Тэкст наказу быў замураваны ў спэцыяльнай капсуле ў падмурку кургана. Збудаваньне Кургана Славы пачалося ў лістападзе 1967 году. Тысячы людзей зрабілі ў яго свой уклад і прынесьлі сюды купкі зямлі. Адкрыцьцё Кургана Славы адбылося 5 ліпеня 1969 году.

Мэмарыял ствараўся аўтарскім калектывам у складзе народнага мастака, скульптара Андрэя Бембеля, скульптара А. Артымовіча, архітэктараў А. Стаховіча і Л. Міцкевіча, а таксама інжынэра Б. Лапцэвіча.

Агульная вышыня мэмарыяла складае 70,6 м. Земляны ўзгорак вышынёй 35 м завяршае скульптурная кампазыцыя з чатырох штыкоў, аздобленых тытанам, вышынёй 35,6 м кожны. Штыкі сымбалізуюць 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты, што вызвалялі Беларусь. Іх аснаваньні злучае кольца з барэльефнымі выявамі савецкіх воінаў і партызан. На ўнутраным баку кальца, якое выканана ў тэхніцы мазаікі, адбіты тэкст: «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы — слава!» Акрамя таго, аснаваньне абэліска ўпрыгожваюць выявы ордэнаў Айчыннай вайны і Славы. Ад падножжа кургана да манумэнта вядуць дзьве бэтонныя лесьвіцы, кожная зь якіх мае 241 прыступку.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads