Кэтрын Зэта-Джонз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кэтрын Зэта-Джонз
Remove ads

Кэтрын Зэта-Джонз (па-ангельску: Catherine Zeta-Jones; нарадзілася 25 верасьня 1969 году) — валійская кінаакторка.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Сўонсі (Заходні Ґляморґан, Валія) як Кэтрын Джонз у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнае фабрыкі і ірляндкі. Валодае ангельскай, валійскай, гішпанскай і францускай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасьля якой застаўся шнар.

Акторская кар’ера Кэтрын Зэта-Джонз пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна сьпявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 годзе дэбютавала ў лёнданскім мюзыкле Сорак другая вуліца ў ролі Пэґі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысэр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шагерэзады ў фільме 1001 ноч. Гэта быў ейны дэбют у кіно.

Экзатычная прыгажосьць Зэты-Джонз, талент сьпявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна зьнялася ў тэлевізыйным сэрыяле Мілыя бутоны траўня, які вывеў яе на новы ўзровень. Пасьля галоўных роляў у фільмах Маска Зора (1998) з Антоніё Бандэрасам і Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зэта-Джонз набыла сусьветную вядомасьць.

У 2003 годзе яна атрымала прыз Амэрыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога пляну ў фільме Чыкаґа.

Кэтрын Зэта-Джонз — сусьветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касмэтыкі Elizabeth Arden.

Замужам за акторам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.

Remove ads

Фільмаграфія

  • Леґенда Зора (2005)
  • Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
  • Тэрмінал (2004)
  • Недапушчальная жорсткасьць (2003)
  • Сындбад: леґенда сямі мораў (2003; голас)
  • Чыкаґа (2002)
  • Трафік (2000)
  • Маска Зора (1998)
  • і мн. інш.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads