Кіліян Мбапэ

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіліян Мбапэ
Remove ads

Кілія́н Мбапэ́ (па-француску: Kylian Mbappé; нар. 20 сьнежня 1998 году) — францускі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён сьвету 2018 году. Лічыцца адным з найлепшых гульцоў у сьвеце, ён вядомы сваімі бамбардзірскімі здольнасьцямі, дрыблінгам і хуткасьцю.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Мбапэ нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і футбольнага трэнэра Вільфрэда, камэрунскага паходжаньня, і былой гандбалісткі кабільскага паходжаньня Файзы Лямары. Выхоўваўся наведваючы каталіцкую школу ў Бандзі. Футболам пачаў займацца 6-гадовым веку ў мясцовым футбольным клюбам, дзе яго выхоўваў бацька. Празь нейкі час хлопец перабраўся ў акадэмію Францускай фэдэрацыі футболу ў «Клерфантэне». Дзякуючы ўражваючым выступам зацікавіў супэрклюбы, як то мадрыдзкі «Рэал», «Чэлсі», «Лівэрпул», «Манчэстэр Сіці» і «Баварыя», але ў выніку абраў «Манака»[7].

Далучыўшыся да табару манэгаскаў Мбапэ ў хуткім часе прыцягнуў увагу галоўнага трэнэра клюбу Леанарду Жардыма, які прасунуў футбаліста ў галоўную дружыну ўсяго толькі праз тры тыдня пасьля далучэньня да рэзэрвовага складу[8]. У колерах «Манака» дэбютаваў 2 сьнежня 2015 году, зьмяніўшы Фабію Куэнтрана на 88-й хвіліне матчу супраць «Кану» (1:1)[9]. Такім чынам, ён стаў самым маладым дэбютантам у гісторыі клюбу, пераадолеўшы рэкорд, усталяваны Т’еры Анры[9]. 20 лютага 2016 году адзначыўся першым голам за клюб, калі трапна пацэліў спартовы ладунак у браму футбольнага клюбу «Труа» ў пераможным зь лікам 3:1 матчы[10]. Гэтым ён яшчэ раз перасягнуў рэкорд Т’еры Анры, які быў да гэтага часу самым маладым бамбардзірам у гісторыі «Манака»[10]. У сэзоне 2016—2017 гадоў сапраўды стаў асноўным нападнікам клюбу, разам зь якім здабыў тытул чэмпіёна Францыі.

Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу «Пары Сэн-Жэрмэн», які, аднак, празь перасьцярогу аб парушэньні правілаў фінансавага фэйр-плэй, ня адразу выкупіў правы на футбаліста, а спачатку арэндаваў яго 31 жніўня 2017 году. Толькі 1 ліпеня 2018 году гулец стаў паўнапраўным футбалістам парыжанаў. За маладога гелеадора сталічны клюбы выдаткаваў 180 млн эўра. Такім чынам, Мбапэ стаў другім самым дарагім футбалістам у гісторыі футбола, за выняткам свайго новага клюбнага партнэра Нэймара. Ён згуляў адразу пачаў гуляць ключавую ролю ў камандзе. Паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў у Лізе 1 ён зарабіў на свой рахунак 13 галоў і 8 асыстэнцкіх пунктаў у 28 матчах. У ліпені 2018 году пасьля сыходу Лукаса Моўры скарыстаў нумер 7 і ужо ў першым сваім матчы чэмпіёнату супраць «Генгаму» двойчы трапна пацэліў у браму супернікаў, здабыўшы для клюбу перамогу зь лікам 3:1[11]. Сэзон 2018—2019 гадоў скончыў на першым радку сьпісу найлейпшых бамбардзіраў францускага першынства, настраляўшы 33 галы.

3 чэрвеня 2024 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў, што Мбапэ склаў з камандай пяцігадовы кантракт ужо праз два дні пасьля здабыцьця «сьметанковымі» чарговага тытулу пераможцаў Лігі чэмпіёнаў[12]. Пераход француза ў «Рэал» спарадзіў інтэнсіўныя спэкуляцыі і перамоваў, якія адлюстроўваюць ягоны статус аднаго з самых запатрабаваных футбалістаў[13]. 10 ліпеня «Рэал» абвясьціў, што прэзэнтацыя Мбапэ адбудзецца на Сант’яга Бэрнабэў 16 ліпеня[14]. Пазьней у той жа дзень ён атрымаў кашулю з нумарам 9, стаўшы першым гульцом «Рэалу», які апрануў кашулю з гэтым нумарам пасьля свайго суайчыньніка Карыма Бэнзэма[15][16]. Прэзэнтацыю футбаліста наведалі 80 тысячаў гледачоў, то бок столькі ж, колькі і прэзэнтацыю Крыштыяну Раналду ў 2009 годзе[17]. Свой першы матч у складзе новага клюбу Мбапэ згуляў 14 жніўня ў матчы Супэркубка УЭФА, спрычыніўшыся голам да перамогі гішпанскай каманды над італьянскай «Аталянтай».

Remove ads

Дасягненьні

«Манака»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

  • Чэмпіён Францыі: 2018, 2019, 2020, 2022, 2023, 2024
  • Уладальнік Кубка Францыі: 2018, 2020, 2021, 2024
  • Уладальнік Кубка Францыі: 2018, 2020
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 2019, 2020, 2023

«Рэал»:

Францыя:

  • Чэмпіён сьвету: 2018

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads