Кіруна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіруна
Remove ads

Кіруна (па-швэдзку: Kiruna) — горад на крайняй поўначы Швэцыі, найбуйнейшы ў швэдзкай Ляпляндыі, цэнтар аднайменнай камуны лэну Нарботэн. Знаходзіцца за Палярным кругам. Насельніцтва 17 037 чалавек (на 31 сьнежня 2015).

Хуткія факты

Цэнтар раёну здабычы жалезных рудаў. Г. зв. Руднай чыгункай (Мальмбанан) злучаны з партамі Люлеа (Швэцыя) і Нарвік (Нарвэгія).

Remove ads

Гісторыя

З даўніх часоў саамам было вядома аб прысутнасьці жалезнай руды ў гарах Луосаваара і Кіірунаваара, аднак да швэдзкіх уладаў гэты факт быў даведзены толькі ў 1696 годзе. Першая навуковая экспэдыцыя была адпраўленая да гэтых гораў яшчэ праз 40 гадоў: яе кіраўнік — Габрыель Юленгрып — назваў іх у гонар тагачасных караля і каралевы Швэцыі: Фрэдрыкава гара і гара Ульрыка Элеанора. Але празь цяжкія прыродныя ўмовы, гаворка аб здабычы руды ў той час ня йшла. І толькі ў 1878 годзе, калі ангельскімі хімікамі быў распрацаваны г.зв. Томасаўскі працэс, які дазваляў аддзяляць фосфар ад жалезнай руды, здабыча апошняй у Швэдзкай Ляпляндыі набыла сэнс. Ужо напрыканцы 1880-х у сувязі з гэтым было створана Акцыянэрнае таварыства Луосаваара-Кіірунаваара (скарочана па-швэдзку LKAB). У 1884 годзе пачалося будаўніцтва Мальмбанан — чыгункі, якая павінна была злучыць швэдзкі Люлеа з нарвэскім Нарвікам. 15 кастрычніка 1899 яна дасягнула ўзьнікшага каля 1890 году мястэчка Люосаварэ, якое налічвала каля 250 жыхароў.

27 красавіка 1900 году архітэктар Пэр-Улёф Гальман прадставіў плян будучага гораду, які павінен быў вырасьці на месцы Люосаварэ. Яму адразу надалі назву Кіруна (адной з прычынаў было тое, што гэтак было лягчэй вымаўляць па-швэдзку, у адрозьненьне ад традыцыйнага саамскага Луосаваарэ). У 1903 годзе было завершанае будаўніцтва Мальбанан. У 1912 годзе ў Кіруне была ўзьведзена царква. У 1948 годзе Кіруне быў афіцыйна нададзены статус гораду. У 1963 годзе была пабудавана новая ратуша. У 1974 годзе здабыча руды ў Луосаваара была спыненая. У 2004 годзе прадпрыемства LKAB паведаміла, што ў сувязі са шматгадовай распрацоўкай гор, большая частка Кіруны стала небясьпечнай для жыцьця. У 2007 годзе былі прадстаўлены першыя пляны будаўніцтва новага гораду.

Remove ads

Славутасьці

  • Царква Кіруны (1912), пабудаваная ў выглядзе традыцыйнага саамскага жытла і з алтарам выкананым прынцам Эўжэнам
  • Музэй LKAB, прысьвечаны здабычы жалезнай руды, у якім можна спусьціцца ў шахту на глыбіню 500 м.
  • Лядовы гатэль (на ўсход ад Кіруны, у Юкасьярві; у халодны пэрыяд)
  • Кебнэкайсэ — найвышэйшая гара Швэцыі (на захад ад гораду)
  • Абіску — нацыянальны парк (на захад ад гораду)
  • Esrange — ракетны палігон (у 45 км на ўсход ад Кіруны)
  • Саамскі парлямэнт Швэцыі
Remove ads

Галерэя

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3

Вонкавыя спасылкі

Кірунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads