Кірыл Шакураў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кірыл Шакураў (нарадзіўся 7 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Вільга».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

З 2012 году выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчанаў, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць берасьцейскага «Дынама» (0:0). У сэзоне 2016 году пачаў часьцей зьяўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[3]. У сэзоне 2017 году працягваў пераважна выходзіць на замену, за сэзон забіў 5 галоў.

У студзені 2018 году пачынаў рыхтавацца да новага сэзону зь «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», зь якой неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў пінскі клюб[5] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 году афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клюб[6], аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаўшы на замену.

У ліпені 2019 году перайшоў у шацілавіцкі «Хімік»[7], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў гульцом пінскай «Хвалі»[8], дзе часьцей выходзіў на замену. У пачатку 2021 году далучыўся да «Воршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сэзону 2021 году. У сэзоне 2022 году выступаў у Другой лізе за віцебскі «Вялес-2020». У пачатку 2023 году перабраўся ў польскую «Вільгу» з Гарволіна.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads