Кішчынаслабадзкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кішчынаслабадзкі́ сельсавет[a] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Кішчына Слабада.

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці). 21 жніўня 1925 году сельсавет перададзены Зэмбінскага раёну. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет вернуты Барысаўскаму раёну.

8 лютага 2010 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Вільянова, Кабыльшчына, Кішчына Слабада, Падбярэзьзе, Пасека, Селішча, Стралкаўцы, Цімкі — перададзеныя Прыгараднаму сельсавету[1].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 11[2]

Колішнія населеныя пункты

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Бацвіньнікі, Кажарскія, Несьцераўка, Пажэга, Паплёўкі (Чужпаны)[3], вёскі Дубовікі, Сьвярдліца і хутар Купель.

Заўвагі

  1. Састарэлая назва — Кішчынаслабо́дзкі сельсавет.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads