Селішча (Прыгарадны сельсавет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Се́лішча[1]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 1 км на ўсход ад Падбярэзьзя. Селішча ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.

Хуткія факты

За 13 км на поўдзень ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 84 км ад Менску. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. У цэнтры вёскі — сажалка, на поўдзень мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па шашы Кішчына СлабадаБарысаў, да якой ад вёскі вядзе прасёлачная дарога.

Remove ads

Гісторыя

У 1858 г. вёска, 34 жыхары, у Бытчанскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1897 г. 22 двары, 132 жыхары, у 1917 г. 26 двароў, 186 жыхароў. 3ь лютага да сьнежня 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 3 1.1.1919 году ў БССР, зь лютага – у Літ.-Бел. ССР, з жніўня 1920 году ў БССР. У 1921 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені. 3 20.8.1924 году ў Жыцькаўскім сельсавеце Барысаўскага раёну, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Менскай акругі, з 20.2.1938 г. Менскай вобласьці.

У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоныя Селішчы», працавала кузьня. У Вялікую Айчынную вайну з 3.7.1941 г. да 29.6.1944 г. акупавана нямецкімі войскамі. Гітлераўцы загубілі 4 і вывезлі ў Нямеччыну на прымусовыя работы 19 жыхароў.

30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[2].

Remove ads

Забудова

Пляніровачна ўяўляе 2 паралельныя паміж сабой вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі, на поўдзень злучаныя дарогай. Забудова аднабаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

  • 2010 год — 8 жыхароў
  • 2008 год — 5 жыхароў, 4 гаспадаркі
  • 1999 год — 10 жыхароў
  • 1988 год — 11 гаспадарак, 15 жыхароў
  • 1960 год — 152 жыхары
  • 1926 год — 194 жыхары, 30 двароў
  • 1917 год — 186 жыхароў
  • 1897 год — 132 жыхары
  • 1858 год — 34 жыхары

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads