Падбярэзьзе (Барысаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падбярэ́зьзе[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 4 км на поўдзень ад Кішчынай Слабады, за 12 км на поўнач ад Барысава[3]. Знаходзіцца за 83 км ад Менску. Падбярэзьзе ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1858 годзе вёска, 32 жыхары, у Бытчанскй воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе вёска (22 двары, 165 жыхароў) і аднайменны хутар (2 двары, 15 жыхароў). У 1908 годзе адкрытая земская школа. У 1917 годзе ў вёсцы 33 двары, 221 жыхар, на хутары 2 двары, 21 жыхар. Хутар цяпер уваходзіць у межы вёскі Падбярэзьзе. Зь лютага да сьнежня 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да мая 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў БССР. На базе земскай школы была створаная працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 годзе вучыліся 54 хлопчыкі і дзяўчынкі. Ад 20 жніўня 1924 году ў Жыцькаўскім, ад 1926 году ў Кішчанаслабадзкім сельсаветах Барысаўскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай акруг, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 году, 46 двароў, 257 жыхароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Праца». З пачатку ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі. Падчас вайны 20 жыхароў былі вывезеныя ў Нямеччыну на прымусовыя працы[3], 8 жыхароў загінулі на фронце, чацьвёра прапалі бязь вестак. На вясковых могілках пахаваныя 2 партызаны, якія зягінулі 8 красавіка 1944 году ў баі з карнікамі — Іван Лемашаў (Лемеш, 1918—1944) і Канстанцін Усьцін (Усьцінаў, 1918—1944)[4]. Паводле розных зьвестак, напрацягу вайны ад 7[3] да 9[4] жыхароў вёскі былі забітыя. У 1960 годзе ў вёсцы налічвалася 312 жыхароў. У 1988 годзе 62 гаспадаркі, 124 жыхары. Галоўная амаль шыротная вуліца арыентаваная перпендыкулярна да шашы. Яе перакрыжоўваюць 2 мэрыдыянальныя вуліцы. На заходняй ускраіне — гаспадарчы сэктар.
30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
Інфармацыя для турыстаў
Рэльеф раўнінны, на ўсходзе мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па шашы Кішчына Слабада — Барысаў, якая праходзіць побач зь вёскай[3]. Ёсьць крама. Жылая забудова драўляная, сядзібнага тыпу[3].
Страчаная спадчына
- Капліца Сьв. Дзьмітрыя
- Сядзіба Радзівілаў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads