Кішчына Слабада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кі́шчына Слабада́[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 15 км на поўнач ад Барысава. Кішчына Слабада ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
На месцы сучаснай вёскі Кішчына Слабада існавала дзьве вёскі — Кішчына і Слабада. Вядома з 18 стагодзьдзя. У 1782 г. вёска Нача (яна ж Кішчына Слабада), 38 двароў, 285 жыхароў, уладаньне М. Ларата ў Вялікім Княстве Літоўскім[2] Да 30 кастрычніка 2009 году цэнтар Кішчынаслабадзкога сельсавету. 30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 475 жыхароў
- 2008 год — 480 жыхароў[2]
- 2007 год — 477 жыхароў
- 1999 год — 509 жыхароў
Інфраструктура
У аграгарадку функцыянуюць: навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-школа, амбуляторыя, клюбная ўстанова, крамы, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне паштовай сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя. На тэрыторыі аграгарадку разьмешчана сельскагаспадарчая арганізацыя СПК «Кішчынаслабадзкі».
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
- Могілкі старыя каталіцкія
- Капліца
Страчаная спадчына
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads