Ладамірава

Вёска ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Ладамірава
Remove ads

Ладамірава (па-славацку: Ladomirová) — вёска ў Сьвідніцкім раёне Прашаўскага краю (Славаччына).

Хуткія факты
Thumb
Драўляная царква і званіца ў Ладаміравай — аб’екты Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО

У Ладаміравай знаходзіцца драўляная грэка-каталіцкая царква 1742 року, занесеная ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО разам зь іншымі драўлянымі цэрквамі Карпатаў.

Remove ads

Геаграфія

Вёска Ладамірава знаходзіцца ў паўночнай часткі Нізкіх Бяскідаў у даліне ракі Ладаміркі. За вугорскім часам уваходзіла ў склад Шарыскай жупы(sk).

Мінуўшчына

Паселішча было заснаванае ў часы валаскай калянізацыі(sk). Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1414 року як Лядамэрвагаса, калі з-за фінансавых цяжкасьцяў валадары маёнтку Макавіца(sk) заклалі яго разам з заснаванымі вакол яго паселішчамі Яну Бубэку з Плэшыўцу.

Неўзабаве ў Лядамэрвагасе разьмясьцілася сядзіба кашталянаў, якія кіравалі ўсходняй часткай Макавіцы. Празь вёску праходзіў гандлёвы шлях з Пацісься ў Польшчу.

У другой палове XV — пачатку XVI стагодзьдзяў Ладаміравай валодалі багатыя магнаты з Рожанаўцаў(sk). Вядома, што яшчэ ў XVI стагодзьдзі палац у вёсцы існаваў, аднак ягоны выгляд не захаваўся.

Па Першай сусьветнай вайне ў вёсцы пасяліліся праваслаўныя манахі-эмігранты з Расеі, якія ў 1923 збудавалі тут царкву сьв. арханёла Міхаіла. Сюды прыехаў і архімандрыт Віталь (Максіменка)(ru), выгнаны з Польшчы пасьля таго, як Пачаеўская лаўра апынулася на ейнай тэрыторыі. Ён заняўся будаўніцтвам манастыру, у якім дзейнічала друкарня. У 1944 року, з падыходам савецкіх войскаў, было вырашана вывезьці манастырскае начыньне за мяжу. Частка манахаў зьехала ў Мюнхэн, частка — у ЗША.

Увосені 1944 ля вёскі адбылася вялікая танкавая бітва Ўсходне-Карпацкай апэрацыі. 26 лістапада 1944 року ў Ладаміравую ўвайшлі савецкія войскі. Вёска амаль цалкам была зьнішчаная, па вайне адноўленая.

Remove ads

Насельніцтва

У 1600 року паселішча мела 16 жылых сялянскіх хатаў, двор солтыса, млын, мытніцу(sk), касьцёл, плябанію, школу і сядзібу.

У 1787 року — 102 хаты і 720 жыхароў.

У 1828 — 128 хатаў і 946 жыхароў; у 1869 — 811 жыхароў; у 1880 — 816 жыхароў; у 1890 — 751 жыхар; у 1900 — 749 жыхароў.

У 1910 — 836 жыхароў; у 1921 — 719 жыхароў; у 1930 — 791 жыхар; у 1940 — 879 жыхароў; у 1942 — 164 дамы і 879 жыхароў; у 1948 — 599 жыхароў; у 1961 — 720 жыхароў; у 1970 — 792 жыхары.

У 2004 — 858 жыхароў; у 2006 — 862 жыхары; у 2007 — 899 жыхароў; у 2008 — 901 жыхар; у 2009 — 925 жыхароў.

Турыстычная інфармацыя

У вёсцы знаходзіцца драўляная(sk) царква 1742 року, асьвечаная ў гонар сьвятога арханёла Міхаіла. Царква і званіца збудаваныя без адзінага цьвіка, у 2008 занесеныя ў Сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.

Яшчэ адна царква сьвятога арханёла Міхаіла была збудаваная ў 20-я рокі XX стагодзьдзя. Цяпер знаходзіцца ў юрысдыкцыі Праваслаўнае царквы Чэхіі і Славаччыны.

У 1924 року быў збудаваны манастыр Ёва Пачаеўскага(ru), які меў друкарню і вялікую бібліятэку. Увосені 1944 року кляштар быў зьнішчаны пры баявых дзеяньнях. Шматлікія манахі эмігравалі ў ЗША.

У вёсцы ля выезду ў кірунку Дуклі знаходзяцца закінутыя вайсковыя могілкі Першай сусьветнай вайны, дзе пахаваныя 270 жаўнераў 8-й расейскай арміі генэрала Брусілава. У 1938 року ў гонар 950-рочча хрышчэньня Кіеўскай Русі рускія манахі-імігранты паставілі тут каплічку.

Remove ads

Транспарт

Аўтобуснае злучэньне са Сьвіднікам.

Аўтадарога № 73 (E371) ПрашаўЖэшаў (Польшча).

Выхадцы і жыхары

  • Антон Годзінка (1864—1946) — русінскі гісторык
  • Мітрапаліт Лаўр (1928—2008) — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads