Ласла Краснахоркаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́сла Краснахо́ркаі (па-вугорску: Krasznahorkai László; 5 студзеня 1954) — вугорскі пісьменьнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасьць Вугоршчыны пасьля выданьня ў 1985 годзе раману «Сатанінскае танга», які меў дзіўны посьпех.
Remove ads
Біяграфія
Першы раз Ласла трапіў за мяжу камуністычнай Вугоршчыны ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Бэрліне. З моманту каляпсу Савецкага блёку ён жыў у розных кутках сьвету. Між тым часта вяртаецца як у Вугоршчыну, так і ў Нямеччыну, аднак большую частку свайго жыцьця праводзіць напераменку ў Францыі, Гішпаніі, ЗША, Ангельшчыне, Галяндыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі й Японіі.
Творчасьць
У 1993 годзе раман «Мэлянхолія супраціву» атрымаў у Нямеччыне Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца году. Ад ЗША да Японіі пісьменьнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сама Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны вугорскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем й Мэлвілам». Вінфрыд Георг Макс Зэбальд адзначыў: «Унівэрсальны погляд Краснахоркаі канкурыруе з Гогалевымі „Мёртвымі душамі“ й далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучасьнікамі».
Remove ads
Творы
- 1985 «Сатанінскае танга» (Sátántangó) — раман
- 1986 «Апошняя літасьць» (Kegyelmi viszonyok) — навэлы
- 1989 «Мэлянхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája) — раман
- 1992 «Палонны Ургі» (Az urgai fogoly) — навэлы
- 1999 «Вайна й вайна» (Háború és háború) — раман
- 2003 «З поўначы — гара, з поўдня — возера, з усходу — дарога, з захаду — рака» (Északról hegy, Délről tó, Nyugatról utak, Keletről folyó) — раман
- 2004 «Разруха й смутак у Паднябеснай» (Rombolás és bánat az Ég alatt) — дакумэнтальны раман аб Кітаі
- 2009 «Апошні воўк» (Az utolsó farkas) — раман
- 2010 "" (Állatvanbent)
Узнагароды
- 1987 Прэмія Атылы Ёжэфа (József Attila-díj)
- 1992 Прэмія Цібора Дзеры (Déry Tibor-díj)
- 1993 Прэмія Дзюлы Крудзі
- 1998 Прэмія Шандара Мараі
- 2004 Прэмія Кошута (Kossuth-díj)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads