Лейпуны

мястэчка ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Лейпуны
Remove ads

Лейпуны, Ляйпуны[1] (лет. Leipalingis) — мястэчка ў Летуве, на рацы Пасярэйцы. Цэнтар староства Друскеніцкага самакіраваньня Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 1552 чалавекі. Знаходзяцца за 12 км на паўночны захад ад Друскенікаў.

Хуткія факты

Лейпуны — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся палац Крушэўскіх і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Remove ads

Назва

Тапонім Лейпуны, відаць, утварыўся ад яцьвяскай назвы дрэва ліпыleipa.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Lepuny (14 жніўня 1503 году)[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Лейпуны датуецца 1504 годам. У гэты час вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

У XVI ст. Лейпуны знаходзіліся ў валоданьні Сапегаў, якія збудавалі тут царкву (пазьней — касьцёл). Па Сапегах мястэчка перайшло да Масальскіх, у канцы XVIII ст. — да Плятэраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лейпуны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.

У 1806—1826 гадох у Лейпунах збудавалі мураваны касьцёл. У 1807 годзе тут пачала працаваць школа, у 1906 годзе — бібліятэка. На 1827 год у Лейпунах было 43 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лейпуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лейпуны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Лейпуны ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 323 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1552 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1806—1826)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сядзіба Крушэўскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads