Лецяшын (Менская вобласьць)
вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лецяшы́н[1] (таксама — Лечашы́н[1]) — вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Красназьвёздаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Шляхецкая вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя. У 1788 годзе ад Несялоўскіх гэты маёнтак купіў Францішак Чарноцкі (1757—1842), тады віцебскі падстолі, уласьнік некалькіх іншых маёнткаў у былым Капыльска-Слуцкім княстве. З таго часу да 1939 году была ўласнасьцю Чарноцкіх. Пасьля Францішка наступнымі ўласьнікамі маёнтку былі: яго сын Караль Чарноцкі (1793—1870), сын Караля Густаў Чарноцкі (памёр у 1890) і сын Густава Стэфан Чарноцкі (1876—1941, хутчэй за ўсё ў Менску ў вязьніцы).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Зубкаўскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 56 чалавек
- 1999 год — 88 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
- Сядзіба Чарноцкіх — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads