Леў Клейнбарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў Навумавіч Клейнбарт (часам Лейб Навумавіч (Нахманавіч, Максімавіч); 27 кастрычніка [ст. ст. 15 кастрычніка] 1875, Капыль, Менская вобласьць, Расейская імпэрыя — 20 лістапада 1950, Ленінград, СССР) — расейскі і беларускі[3] публіцыст, крытык, журналіст, літаратар. Дасьледчык асноўных тэндэнцый і кірункаў беларускага літаратурнага руху[4]. Першы біёграф Янкі Купалы і адзін зь першых дасьледчыкаў яго творчасьці[5]. Рэдактар часопіса «Темы жизни».
Remove ads
Жыцьцёвы і творчы шлях
Нарадзіўся ў сям’і ўрача[6]. Навучаўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце спачатку на фізыка-матэматычным факультэце, потым — на юрыдычным факультэце. У 1901 годзе выключаны з унівэрсытэту за ўдзел у студэнцкім і рэвалюцыйным руху. Неаднаразова арыштоўваўся (першы раз у 1899 годзе) і сядзеў у турме[7].
З 1902 году выступаў у друку з артыкуламі аб народнай асьвеце[5]. Друкаваўся ў часопісах «Вестник Европы», «Вестник знания», «Современный мир», «Новая жизнь», «Современник» і інш.[7] Дасьледаваў падпольныя выданьні капыльскай арганізацыі «Самаразьвіцьцё і самаадукацыя», разглядаў раньнюю творчасьць А. Гурло, Ц. Гартнага, пісаў пра творчасьць Ф. Чарнышэвіча, Ф. Шантыра і інш. У кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснае беларускае літаратуры 1905—1928 гг.» вызначыў заканамернасьці і спэцыфіку разьвіцьця беларускае літаратуры, ахарактарызаваў асноўныя тэндэнцыі і кірункі беларускага літаратурнага руху 1920-х гадоў, дасьледваў творчасьць А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Дудара, Ул. Дубоўкі, К. Чорнага і інш.[8] Пакінуў успаміны аб рэвалюцыйных падзеях у родным Капылі[6].
Клейнбарт з увагай ставіўся да творчай моладзі. Яму ў свой час накіраваў рукапіс сваей першай кнігі паэзіі «Радуніца» С. Ясенін. У 1920-я гады кіраваў літаратурнымі студыямі ленінградзкага Пралеткульта, займаўся дасьледчыцкай дзейнасьцю. Вывучаў гісторыю пралетарскай культуры, народную публіцыстыку, гісторыю беларускае літаратуры.
Remove ads
Клейнбарт і Янка Купала
З Купалам пазнаёміўся ў Пецярбургу вясною 1910 году праз Ц. Гартнага. Сустракаўся і перапісваўся з Купалам на працягу многіх гадоў[9].
Аўтар рукапісных успамінаў пра Купалу «Сустрэчы»[10]. Зрабіў неацэнны ўнёсак у навуковае вывучэньне біяграфіі Купалы, распачаты перапіскай з паэтам. Ліст Янкі Купалы да Клейнбарта 1910 году стаў першай вядомай аўтабіяграфіяй паэта. Аўтар першага манаграфічнага разьдзела пра Купалу ў кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснае беларускае літаратуры 1905—1928 гг.», прадмовы да «Зборніка вершаў» Купалы на расейскай мове (1930)[5]. Аўтар першай манаграфіі пра Янку Купалу «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» (1929—1934)[11].
Адным зь першых пры дасьледаваньні творчасьці Купалы выкарыстоўваў прынцыпы навуковага сацыялягізму і крытэры мастацкасьці як мэтаду ўласна эстэтычнага. Бачыў у асобе Купалы цэнтральную фігуру беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Вызначаў творчы мэтад Купалы як рамантычны рэалізм, які зусім не ўпускаў з поля зроку рэчаіснасьці, быў рамантызмам пазытыўнае школы, сацыяльным і нацыянальным рамантызмам. Лічыў Купалу глыбока народным і арганічна нацыянальным паэтам. У асобе Клейнбарта Купала меў аднаго са сваіх самых значных біёграфаў і дасьледчыкаў—інтэрпрэтатараў[5].
Remove ads
Творы
- «В тюрьме и ссылке» (1906)
- «О партиях и партийности» (1906)
- «Русский империализм в Азии» (1906)
- «Безработица и движение безработных» (1907)
- «Очерки рабочей интеллигенции» (т. 1—2, 1923—1924)
- «Очерки народной литературы» (1924)
- «Русский читатель-рабочий» (1924)
- «Молодая Белоруссия» (1928)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads