Флярыян Чарнышэвіч
польскі пісьменьнік, вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флярыян Чарнышэвіч (па-польску: Florian Czarnyszewicz; 2 ліпеня 1900[1], хутар Тучы[2][3], Бабруйскі павет — 18 жніўня 1964, Вілья Карляс-Пас, Пунілья, правінцыя Кордаба, Аргентына) — польска эміграцыйны пісьменьнік. Апісваў жыцьцё ваколічнай (заградовай) шляхты пачатку XX стагодьдзя ў ваколіцах Клічава. Першым і найважнейшым творам аўтара ёсьць раман «Надбярэзінцы».
Remove ads
Біяграфія





Паходзіў з ваколіцаў Клічава ў Бабруйскім павеце. Нарадзіўся на хутары Тучы, які цяпер не існуе. Флярыян адзін з пяці дзяцей Францішка Чарнышэвіча й Апалёніі зь Мілютаў[4]. Чарнышэвічы былі родам з ваколічнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага з міжрэчча Бярэзіны і Дняпра, у 1859 годзе на вымаганьні заканадаўства Расейскай імпэрыі пацьвердзілі сваё шляхецтва[5].
Юнацтва Флярыян правёў у засьценку Перасека, паблізу хутара Тучы, за некалькі кіламетраў ад Клічава, тым часам Менскай губэрні[6][7]. Скончыў 4-клясную гарадзкую вучэльню, імаверна, у Клічаве або ў Бабруйску. Польскую мову вывучыў, паводле ўласных слоў, у «таемных польскіх школах», у якіх сам пазьней выкладаў[8].
Некаторы час лічылася, што найстарэйшым творам Флярыяна Чарнышэвіча зьяўляецца надрукаваны ў 1911 г. Нашай Нівай на беларускай мове верш Chrystos Uwaskros, але насамрэч з подпісам «Ф. Чарнышэвіч» там публікаваліся вершы Хведара Чарнышэвіча.
Як вывядоўца на баку Польшчы удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1920 году, падзеі якой апісаў у аўтабіяграфічных устаўках «Надбярэзінцаў». Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году радзіма Чарнышэвіча апынулася ў складзе Беларускай ССР, ён пасяліўся ў занятай палякамі Вільні, дзе працаваў у паліцыі.
У 1924 годзе эміграваў у Аргентыну, 30 гадоў працаваў на бойні ў мястэчку Бэрыса. Вялікімі намаганьнямі пабудаваў дом у Вілья-Карляс-Пас, маляўнічай горнай мясцовасьці правінцыі Кордаба, у якім пасяліўся ў 1956 годзе з жонкай і дачкой. Быў дзеячам Саюза палякаў у Аргентыне[9].
Позна дэбютаваў у літаратуры, першым творам была аўтабіяграфічная аповесьць «Надбярэзінцы», якая выйшла ў 1942 годзе. Кніга мела добрыя рэцэнзыі, але праз Другую сусьветную вайну і цэнзуру, уведзеную па вайне ўладамі ПНР, так і не ўвайшла ў канон польскай літаратуры.
Паўліна Субоч-Бялэк і Ірэнэвуш Старонь у кнізе За межамі мапы. Пра гэты вялікі раман Флярыяна Чарнышэвіча пісалі так:
![]() |
гэта сапраўдны “белы крук” ня толькі літаратуры крэсовай, але й вялікага, эпічнага рамана ХХ стагодзьдзя. Гэта запіс прысьвечаны біяграфіям тысячам землякоў, тытуляваных надбярэзінцамі, часта размаўляючых напалову па-беларуску й глыбока прасякнутых ідэяй ягелонскай Рэчы Паспалітай[10]. | ![]() |
Дэбютная кніга «Надбярэзінцамі» выклікала захапленьне ў такіх літаратуразнаўцаў, як: Мэльхіёр Ваньковіч, Міхал Крышпін Паўлікоўскі, Чэслаў Мілаш, Ежы Стэмпоўскі , Юзэфа Радзімінска, Марыя Чапская, Юзэф Чапскі.
Краёвасьць
Дачка Ежы Чапскага графіня Марыя Чапская (1894—1981) у сваім эсэ «Florіan Czarnyszewіcz» (1965 г., Парыж) напісала пра палеміку паміж польскамоўным пісьменьнікам Флярыянам Чарнышэвічам (1895—1964) і беларускамоўным пісьменьнікам Кастусём Акулам (1925—2008), калі апошні, жадаючы польска-беларускага паразуменьня, усё ж папракаў Чарнышэвіча ў фальшаваньні гісторыі Беларусі й казаў, што землеўласьнікі-«палякі» й безьзямельная шляхта — гэта чарвякі, якія крывавілі цела яго айчыны й сялян-«беларусаў». У эсэ графіня патлумачыла, якія адносіны былі ў карэннага дваранства да сялянаў і чаму «польскія» дваране не прымалі слова «беларусы», прыводзячы вытрымкі з палемічных лістоў Флярыяна Чарнышэвіча, напісаных па-беларуску да Кастуся Акулы й перасланых копіяй пазьней Марыі Чапскай:
![]() |
«Сяляне станавіліся шляхтай, а шляхта выгасала, пераходзячы ў становішча сялян. <…> Важна тое, што спадар зьяўляецца сынам свайго краю. Я таксама ёсьць сын Вялікага Княства Літоўскага. Мой бацька й дзед, і дзед майго дзеда нарадзіліся й злажылі свае косьці ў гэтай зямлі; і суджу, што можна мне родны край кахаць і тужыць па ім, і думаць аб ім, і цешыцца, калі гаспадары чыняць штось мудрае й шляхетнае, і самоціцца, калі памнажаюць памылкі. <…> І не былі гэта караняжы, а сыны Вялікага Княства Літоўскага, многія ў доме не мовілі па-польску, але назвы „бела-“ ці „чарнарусаў“ не прымалі, бо „рускі“ для іх азначаў тры чацьвёртых маскаля. Называлі сябе палякамі, але чулі сваю своеасаблівасьць. І калі б тады якая мудрасьць, якісь аўтарытэт пагадзіўся й прывёў у жыцьцё найменьне „літоўца“ (у значэньні міцкевічаўскім) альбо крывічаніна, ахвотна бы тое прынялі».[11] | ![]() |
Флярыян Чарнышэвіч, хоць і не належаў да ідэолягаў «краёвасьці», выказваў тыповыя для краёўцаў думкі.
Remove ads
Бібліяграфія
- 1942 — Nadberezyńcy (у беларускім перакладзе «Надбярэзінцы», пераклад Кацярыны Маціеўскай, 2017)
- 1953 — Wicik Żywica
- 1958 — Losy pasierbów
- 1963 — Chłopcy z Nowoszyszek
Цікавінка
Брат Флярыяна Чарнышэвіча, Фэлікс, быў дзедам музыкі гурту Aerosmith Стывэна Тайлера і прадзедам актрысы Ліў Тайлер, вядомай па ролі Арвэн у кінаадаптацыі Пітэра Джэксана Ўладара пярсьцёнкаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads