Лозы (Ваўкавыскі раён)

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ло́зы[2] (таксама — Лазы́[2]) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавету.

Remove ads

Гісторыя

Вядомая з XVIII стагодзьдзя. У 1737 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, 56 валок. У 1796 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 годзе дзяржаўная вёска.

Насельніцтва

  • 2004 год — 377 жыхароў
  • 2009 год — 280 чалавек[1]

Славутасьці

  • Курган, раньняе Сярэднявечча (Х—XII ст.) Мясцовая назва «гарадок». За 1,8 км на паўночны захад ад вёскі, сярод поля. Дыямэтар насыпу каля асновы 21 м, вышыня 3,0—3,5 м. Адкрыў у канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскі, абсьледаваў у 1973 г. Яраслаў Зьвяруга.
  • Курганны могільнік, эпоха Сярэднявечча (XІV—XVII ст.). За 0,7 км на поўнач ад усходняй ускраіны вёскі, памеры 60х40 м (каля 50 магіл). Выявіў і абсьледаваў у 1984 г. Яраслаў Зьвяруга.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads