Лычкаўцы (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лы́чкаўцы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1662 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[2].

У XVII стагодзьдзі маёнтак Лычкаўцы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. належаў Пачобутам, 2 дымы.

У 1861 г. у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, 17 рэвіскіх і 1 дваровая душа, у складзе маёнтку Лычкаўцы, які належаў Дмахоўскім. У 1866 г. у вёсцы 6 двароў, 45 жыхароў, у маёнтку 7 жыхароў, дзейнічаў вадзяны млын. У 1897 г. у Трабскай воласьці, у вёсцы 10 двароў, 65 жыхароў, хлебазапасная крама. У 1905 г. у маёнтку, які належаў Антановічу, 12 жыхароў, 189 дзесяцін зямлі, у вёсцы 169 жыхароў, 93 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 12 двароў, 56 жыхароў, у фальварку 2 двары, 14 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (15 двароў, 114 жыхароў) і фальварак (2 двары, 32 жыхары) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны сьцяг». 3 1960 г. у саўгасе «Трабы». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 76 жыхароў. Пасьля ў складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 36 чалавек, 12 двароў
  • 2009 год — 9 чалавек[3]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads