Любаны

вёска ў Гіжэнскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Люба́ны[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гарадцу. Уваходзяць у склад Гіжэнскага сельсавету Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Імя Любана (Liubona) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[3].

Паводле народнай этымалёгіі, назва вёскі паходзіць ад таго, што жыхары Любанаў былі не прыгоннымі, а скарбовымі сялянамі, і паміж імі і панам склалі «палюбоўную сказку»[4]

Гісторыя

У гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаюцца ў 1555 годзе як сяло Любанавічы (у 1572 годзе Любаны).

Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суду ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстаньне каралеўскімі маёнткамі, сярод якіх і Любаны, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна[5].

За часамі Другой сусьветнай вайны ў жніўні 1943 году нацысты спалілі 102 двары (з 114 двароў да вайны)[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1910 год — 726 чалавек[7]
  • 1926 год — 651 чалавек[4]
  • 1999 год — 107 чалавек
  • 2010 год — 75 чалавек
  • 2011 год — 75 чалавек[1]

Турыстычная інфармацыя

  • Братэрскія могілкі савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях супраць нацыстаў; на паўднёвай ускраіне вёскі
  • Магілы савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў кастрычніку 1943 годзе пры заняцьці раёну[8].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads