Лядцо

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лядцо
Remove ads

Лядцо́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 19 ст. — пачатку 20 стагодзьдзя ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

Адносілася да Навасёлкаўскага праваслаўнай парафіі.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 годзе створаны калгас «Новае Лядцо». У 1933 годзе працавалі сталярная майстэрня, кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1816 год — 28 гаспадарак, 160 жыхароў
  • 1926 год — 90 двароў, 410 жыхароў
  • 2002 год — 72 двары, 155 жыхароў
  • 2009 год — 140 чалавек[2]

Асобы

  • Ганна Язубчык (1904—1975) — беларуская навукоўка ў галіне сельскай мікрабіялёгіі.
  • Аляксей Язубчык (1909-?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны


Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads