Ляндварова
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляндварова (лет. Lentvaris) — места ў Летуве, на беразе возера Ляндварова. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 10 160 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Горадню, Коўна.
Ляндварова — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Назвы
Тапонім Ляндварова[1][2] (упамінаецца ў XVIII ст. як Landworowo або Lantworowo) зьвязваюць з імём Літавор (існаваў маёнтак Litowaryszki)[3].
Адзначаліся старажытныя германскія імёны Landowarius (Lantwar) і Landwart[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Lantwaryszki (1744 год)[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя пасяленьні існавалі тут яшчэ ў ХІ—ХІІ стагодзьдзях.
У розныя часы Ляндварова знаходзілася ў валоданьні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бэнэдэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ляндварова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.
У 1850 годз Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзэф Тышкевіч. У 1862 годз праз паселішча прайшла чыгунка. На 1881 год у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 год — 39 двароў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляндварова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
10 кастрычніка 1939 году згодна зь летувіска-савецкай умовай, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Летувы.
3 жніўня 1946 году Ляндварова атрымала статус места. У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
- Старая графіка Ляндварова
- Н. Орда, 1875-1877 гг.
- Літаграфія з акварэлі Н. Орды
- Н. Орда, 1875-1877 гг.
- С. Анташэвіч, 1887 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікі[6]; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.[7]; 1897 год — 300 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.
Адукацыя
У Ляндварове працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
- Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (1910—1926)
- Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Капліца (1905)
Месты-сябры
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads