Вера (мужчынскае імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вера (Вір), Вара — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Вера або Вара (Wero, Vera[1], Varo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вярэйка (Верыка, Варыка), Вірла, Вірбольт, Вербут, Віргаўд, Вергель, Віргірд, Вергут, Вірконт (Вярконт), Вірмонт (Вэрэмунд). Адзначаліся германскія імёны Wericho (Werica, Waraco), Werle, Virboldus (Werbold), Werboto, Vergaut, Wargel, Wirgardus (Wergerd), Vergot, Wercund, Virmundis (Vermunt, Veremund).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wierko (Wierka, Wierek), Werbar, Wirhard, Wiermirz, Warmut, Warmundus, Wernar[6].
У Прусіі бытавалі імёны: Wyrike / Wariko[b] (1390 і 1394 гады), Warpoda / Warpote[c] (1216 і 1400 гады), Wargele / Wargale / Wargile / Wargell[d] (1283, 1383, 1387, 1398 і 1540 гады, Wirigaude[e] (1360 год)[12], Wargathe / Wargatte / Wargate / Worgatte / Wargitte[f] (1280, 1299, 1312 і 1400 гады), Warginne (1348 год), Wirkand[g], Wargute / Warguthe[h] (1359 і 1366 гады), Warstenne[i] (1388 год), Wirsune (1398 год), Wirsutte[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Станко Варовичъ (1528 год)[17]; ку двору нашому Волкиницькому дворецъ земянина нашого Щефана Таръновъского Варискии (2 верасьня 1562 году)[18]; земяне господарьские повету Упитского панъ Андрей Станиславовичъ Веровичъ (19 жніўня 1585 году)[19]; от небощыка Веровича (5 красавіка 1596 году)[20]; Katarzyna Wirewicz (1826 год)[21][j].
Remove ads
Носьбіты
- Станька Варавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Андрэй Станіслававіч Вяровіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586—1587 гадох[42]
Вэровічы (Werowicz) гербу Помян — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага і Гарадзенскага паветаў[24].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Віры (Вири) у Полацкім ваяводзтве[43].
У Алькеніцкай парафіі існавала вёска Варышкі (Waryszki)[44].
Назву Вера мае возера на гістарычнай Браслаўшчыне.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -вір- зь летувіскай мовы výras 'мужчына, муж', výrauti 'панаваць'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам значэньне 'панаваць' для výrauti упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1915 году[5])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Waraco (Werica)[7]
- Адзначаліся старажытныя германскія імёны Warbod і Warpoto (Warboto)[8]
- адзначалася германскае імя Vergaut[11]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wærgyð[13]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wergand[14]
- Адзначалася германскае імя Vergot[11]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wærstan[15]
- Таксама:
- Веран (адзначалася старажытнае германскае імя Wiron[22], германскае імя Warren[23]): Weronowicz (1669 год)[24];
- Верыш (адзначалася германскае імя Warsch[25]): Верышы — літоўскі шляхецкі род[26];
- Вірвіл (адзанчалася старажытнае германскае імя Viruill[27]): Tadeusz Wirwiłowicz (1798 год)[28];
- Віргід (адзначалася старажытнае германскае імя Wærgyð[13]): земъли тягълое пустовское у Вилькискомъ повете на име Виркгидовы… тую земълю Виркгидову (14 ліпеня 1501 году)[29], Wiergieta (1602—1604 гады)[30];
- Віргіл (адзначалася старажытнае германскае імя Wærgils[31]): Jozefata Wirgilewicz (1817 год)[32];
- Віргін (адзначалася германскае імя Wergant[33]): Виркгин Кгестовтович (1538 год)[34];
- Сьвіргоўд (адзначалася германскае імя Vergaut[11]) (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[35]): Swirgaude (1320 год)[36], Мартинъ Свиркговдовичъ (1528 год)[37];
- Вірзінт (адзначалася старажытнае германскае імя Warsind[38]): sioło Wetusze… Marcin Wyrzyntt (1675—1677 гады)[39];
- Верад (адзначалася старажытнае германскае імя Verat[40]): у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Верадава (Верадово) каля Эйраголы[41]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads