Лянда
мужчынскае асабовае імя (Lando) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лянда (Ляндзь), Ланта — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ланда, Ланта або Ланд, пазьней Лянд або Лянт (Lando, Lanto, Land, Landt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ланд- (-лант-) паходзіць ад германскага landa 'зямля'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Лянтэла, Ландзіна, Лямпэрт (Лямпарт). Адзначаліся германскія імёны Lendel (Landel), Landina, Lampert (Lambert).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Land (Landa), Lambart (Lambert, Lampart), Landman, Oland, Ruland (< Hruodland)[2]. У Беластоку адзначалася германскае прозьвішча Landiger (1775 год)[3].
У 1644 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Wilhelmus Landaw, Regiomontanus Borussus, у 1654 годзе — Georgius Land, Regiomontanus Borussus, у 1656 годзе — Samuel Land, Elbingensis Borussus[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: именье… у Бельскомъ повете на имя Лантово (4 лютага 1528 году)[5]; земенинъ господаръский повету Упитского Балътромей Станиславовичъ Ланда (12 верасьня 1586 году)[6]; Mikołaj Lądewicz (1667 год)[7]; w Landziczach (1675 год)[8][a].
Remove ads
Носьбіты
- Каспар Ландовіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[20]
Ляндзевічы — літоўскі шляхецкі род[21].
Ланды (Łanda) — літоўскі шляхецкі род з Упіцкага павету[22].
На 1910 год існавала вёска Ланды ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[23].
Заўвагі
- Таксама:
- Ляндзюн: Landziun (1671—1681 гады)[9];
- Лямбэр (адзначалася старажытнае германскае імя Lanberus, Lantpero[10]): Jan Jerzy Lombier regent grodski y sądu powiatowego woiewódstwa Trockiego (3 сьнежня 1781 году)[11];
- Лентаўт, Лінтаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Lantolt[12]): Petronela Jozefata Lentowt (1820 год)[13], Michal Wladyslaw Lintowt (1823 год)[14];
- Ляндвар (адзначалася старажытнае германскае імя Landowarius[12]): на гістарычнай Троччыне існуе места Ляндварова;
- Лондвін, Лентвін (адзначалася старажытнае германскае імя Landuin, Lantwin[15]): Rozalia Londwin (1803 год)[16], Stefan Lentwin (1829 год)[17];
- Лентэрт (адзначалася старажытнае германскае імя Lantard[18]): Krystyna Lentert (1790 год)[19]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads