Лясная песьня

беларуская патрыятычная песьня 1950 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Лясная песьня» — беларуская патрыятычная песьня 1950 году.

Хуткія факты Мова, Напісаная ...

Вобразна апявае разгортваньне партызанскага руху падчас нямецкай акупацыі Беларусі 1941—1944 гадоў. У 1950 годзе верш для песьні напісаў паэт-песеньнік Адам Русак. Словы вершу на музыку паклаў кампазытар Уладзімер Алоўнікаў. У якасьці мэты беларускіх партызанаў песьня падае свабоду роднага краю і яго росквіт у шчасьці. Нацыянальна расьпеўная музыка «Лясной песьні» мае лірычна-задушэўную афарбоўку. У 2014 годзе 1-ы галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» (1987—2006) Міхась Шавыркін адзначыў, што песьня набыла настолькі шырокую папулярнасьць, што стала музычна-паэтычным увасабленьнем сваёй эпохі[1].

У 1952 годзе Беларускі радыёкамітэт выпусьціў песьню на 2-й з дзьвюх грампласьцінак Беларускія песьні. Твор выконвалі народныя артысты Ісідар Балоцін і Міхаіл Дзянісаў, якія былі опэрнымі сьпевакамі Дзяржаўнага тэатру оперы і балету Беларусі. Гуказапіс праходзіў пры ўдзеле хору Беларускага радыёкамітэту пад кіраўніцтвам Рыгора Пукста і Сымфанічнага аркестру Беларускай дзяржаўнай філярмоніі пад дырыгенцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Марка Шнэйдэрмана[2]. У 2004 годзе рок-гурт «Незалежная Рэспубліка Мроя» ўклаў уласную аранжыроўку «Лясной песьні» ў складанку Генералы айчыннага року.

Remove ads

Верш

Ой, бярозы ды сосны —
Партызанскія сёстры,
Ой, шумлівы ты, лес малады!
Толькі сэрцам пачую

Тваю песьню лясную —
Ды ўспомню былыя гады.
Ды ўспомню пажары,
І варожыя хмары,

І завеі халодных вятроў,
І слату, і нягоды,
І начныя паходы,
І агні партызанскіх кастроў.

Край любімы мой, родны,
Ты навекі свабодны,
За цябе я на бітву хадзіў,
Каб ніколі, ніколі

Ты ня быў у няволі,
Каб заўсёды ў шчасьці ты жыў.
Адышлі тыя годы,
Адгрымелі паходы.

Толькі пушча за полем шуміць.
Ой, бярозы ды сосны —
Партызанскія сёстры,
Вас ніколі ў жыцьці не забыць.

 Адам Русак, «Лясная песьня»

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads