Ляўтара Мартынэс

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляўтара Мартынэс
Remove ads

Ляўта́ра Марты́нэс (па-гішпанску: Lautaro Martínez; нар. 22 жніўня 1997 году) — аргентынскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Першапачаткова намагаўся гуляць цэнтральнага абаронцу ў юнацтве, але пазьней перакваліфікаваўся ў нападніка.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Мартынэс з малых гадоў пайшоў па сьлядах бацькі, які таксама быў прафэсійным футбалістам. Займацца футболам пачаў у клюбу роднага гораду «Ліньерс». Яшчэ ў юнацтве таленавітага хлопца запрыкмецілі ў «Расінгу». У выніку ў студзені 2014 году гулец далучыўся да клюбу, але першы час сумаваў па Баіі-Блянцы, і нават хацеў вярнуцца дадому. Толькі дзякуючы таварышу па камандзе, застаўся ў клюбе і здабыў месца ў асноўным складзе рэзэрвовай каманды. У 2015 годзе футбалістам цікавіўся мадрыдзкі «Рэал», але Мартынэс вырашыў застацца ў Аргентыне. Ягоны бацька Марыё пазьней заявіў, што гулец вырашыў застацца ў «Расінгу», бо ня быў падрыхтаваны да сыходу з клюбу[5]. Ягоны дэбют ў аргентынскай лізе адбыўся 1 лістапада 2015 году, калі ён выйшаў на гульнявую пляцоўку на зьмену Дыега Міліта ў пераможным матчы 3:0 супраць клюбу «Крусэра-дэль-Нортэ»[6]. 17 красавіка 2016 году нападнік быў выдалены з поля ў матчы супраць «Архэнтынас Хуніярс» (2:2)[7]. А першы свой гол здабыў ў матчы супраць «Урукану» ў лістападзе 2016 году[7]. Сапраўдны шанец футбаліст атрымаў па атрыманьні пашкоджаньня асноўнага форварда клюбу Лісандра Лёпэса. Мартынэс удала скарыстаўся мажлівасьці, і, атрымаўшы больш гульнявога часу, здабыў у 23 матчах лігі 9 галоў[7][8]. Цікавасьць да гульца адразу зьявілася ў мадрыдзкага «Атлетыка», але гулец зноўку застаўся ў «Расінгу». 27 лютага 2018 году нападнік тройчы трапна ўлучыў мяч у браму бразыльскага «Крузэйру» ў матчы розыгрышу Кубка Лібэртадорэс (4:2). У хуткім часе стала вядома, што Мартынэс далучыцца да складу італьянскага «Інтэрнацыянале».

Мартынэс афіцыйна далучыўся да складу «нэра-дзуры» 4 ліпеня 2018 году і каштаваў мілянцам 22,7 млн эўра. Паводле кантракту тэрмін дамовы павінен быў трываць пяць гадоў[9]. Нападнік пачаў забіваць за свой новы клюб яшчэ ў перадсэзонных таварыскіх матчах. Дэбют у Сэрыі А адбыўся 19 жніўня, калі гулец зьявіўся ў матчы супраць «Сасуолё», дзе «Інтэр» трываў паразу зь мінімальным лікам 1:0[10]. 29 верасьня на Сан-Сыра футбаліст пацэліў мяч у браму «Кальяры», а гаспадары пеоамаглі зь лікам 2:0 . Толькі ў другой палове сэзону 2018—2019 гадоў аргентынец пачаў зьяўляцца ў кожным матчы, бо ягоны зямляк Маўра Ікардзі прапусьціў шэраг матчаў з асабістых прычынах[11]. У сваім першым матчы мілянскім дэрбі Мартынэс спачатку асыставаў Матыясу Вэсына, а потым у другой палове сам адзначыўся голам з пэнальці, дзякуючы часу «Інтэрнацыянале» выгуляў «Мілян» зь лікам 3:2[12]. У выніку «нэра-дзуры» здабылі 3 месца ў розыгрышу Сэрыю А, упершыню такое высокае з сэзону 2011—2012 гадоў.

2 кастрычніка 2019 году Мартынэс здыбаў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Барсэлёны», аднак гэта не выратавала італьянцаў ад паразы (2:1). 17 жніўня 2020 году аргентынец двойчы ўлучыў мяч у браму данецкага «Шахтару» (5:0), здабыўшы для клюбу квіток у фінал Лігі Эўропы 2020 году. 8 сакавіка 2022 году Мартынэс забіў год у матчы супраць «Лівэрпула» на Энфілдзе, чым здабыў для клюбу перамогу зь лікам 0:1.

Міжнародная

Мартынэс з 2017 году пачаў прыцягвацца да зборных Аргентыны розных узростаў. 12 сакавіка 2018 году Мартынэс атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Аргентыны на таварыскія матчы супраць зборных Італіі і Гішпаніі[13]. 27 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць гішпанцаў, зьмяніўшы на пляцоўцы Гансалё Ігуаіна[14]. У траўні 2018 году ён быў далучыны да заўякі зборнай Аргентыны на чэмпіянат сьвету 2018 году, але пазьней быў выкрасьлены зь сьпісу[15][16]. У таварыскім матчы ў канцы 2018 году супраць зборнай Іраку забіў свой першы гол за зборную[17]. Наступным годам дэбютаваў у розыгрышу Кубка Амэрыкі 2019 году, дзе поруч з таварышамі здабыў бронзавыя мэдалі. 10 верасьня 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі адзначыўся хет-трыкам (4:0).

Remove ads

Дасягненьні

«Інтэрнацыянале»:

Аргентына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads