Ля Ліга 2014—2015 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ля Ліга 2014—2015 гадоў — 84-ы розыгрыш Ля Лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Гішпаніі, які праходзіў з 23 жніўня 2014 году па 23 траўня 2015 году. Чэмпіёнам стала «Барсэлёна», якая тым самым здабыла свой 23-і тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Сэгунды — «Эйбар», «Дэпартыва» і «Кордава». Гэтыя клюбы замянілі «Асасуну», «Вальядалід» і «Бэтыс».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Пункты сумленнай гульні; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. «Сэвільля» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў як пераможца Лігі Эўропы. Зыходзячы са свайго месца ў лізе (пятае), яна б атрымала кваліфікацыю ў групавы этап Лігі Эўропы. Паводле правілаў УЭФА, гэтае месца не замяшчаецца.
  2. Паколькі пераможца Кубка Гішпаніі «Барсэлёна» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла шостай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла ад шостай да сёмай каманды лігі.
  3. «Эспанёл» разьмешчаны вышэй паводле перавагі ў гульнях паміж сабою: «Раё Вальекана» 1:3 «Эспанёл», «Эспанёл» 1:1 «Раё Вальекана».
  4. 5 чэрвеня 2015 году «Эльчэ» прымусова панізілі ў Сэгунду[1].
  5. «Левантэ» разьмешчаны вышэй паводле перавагі ў гульнях паміж сабою: «Левантэ» 1:1 «Хэтафэ», «Хэтафэ» 0:1 «Левантэ».
  6. Пункты ў гульнях паміж сабою: «Дэпартыва» — 7, «Гранада» — 6, «Эйбар» — 2.
  7. З «Альмэрыі» зьнялі 3 пункты з-за неаплачанага трансфэру[2].
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Аль ...
Крыніца: BDFutbol
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Бамбардзіры

Больш інфармацыі Месца, Гулец ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads