Нігер
краіна ў Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́гер; афіцыйна — Рэспубліка Нігер (па-француску: République du Niger; таксама Ніґэр) — краіна, разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, у Сахары. Мяжуе на поўдні зь Нігерыяй і Бэнінам, на поўначы з Альжырам і Лібіяй, на захадзе з Буркіна-Фасо і Малі, на ўсходзе з Чадам. Назва краіны паходзіць ад назвы найбольшай ракі, якая цячэ праз тэрыторыю Нігеру. Сталіца — горад Ніямэі.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйна Нігер падзяляецца на сталічную акругу Ніямэі і 7 дэпартамэнтаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 33 акругі.
Remove ads
Геаграфія
Нігер — краіна ў Заходняй Афрыцы бяз выхаду да мора, знаходзіцца ў Сахары. Плошча краіны складае 1 267 000 км².
Нігер мяжуе зь сямю краінамі і мае 5697 км мяжы. Самая даўгая мяжа з Чадам на поўдні (1497 км), потым з Альжырам на паўночным захадзе (956 км) і Малі (821 км). Нігер таксама мяжуе з Буркіна-Фасо (628 км), Бэнінам (266 км), Лібіяй (354 км).
Субтрапічны клімат краіны вельмі сухі і сьпякотны, пад значным уплывам Сахары. У самых паўднёвых рэгіёнах клімат трапічны, дзякуючы рацэ Нігер. Паверхня краіны ў асноўным гэта пяшчаныя раўніны і дзюны, якія паступова пераходзяць у савану на поўдні і ўзвышшы на поўначы.
Самая нізкая кропка гэта басейн ракі Нігеру (каля 200 м над узроўнем мора). Самая высокая кропка — гэта гара Багзан (2022 м).
Remove ads
Эканоміка
Эканоміка Нігеру слаба разьвітая, нацыянальны прыбытак у пераліку на аднаго грамадзяніна адзін з самых малых у сьвеце.
Асноўная крыніца нацыянальнага прыбытку — сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: цукровы трасьнік, арахіс, сорга, бавоўна, проса. Жывёлагадоўля качавая, гадуюцца козы, аслы, вярблюды. Галоўным імпартэрам харчаваньня зьяўляецца Францыя.
Прамысловасьць прадстаўлена здабычай уранавай руды. Нігер зьяўляецца трэцяй краінай па здабычы ўранавай руды ў сьвеце. Прыбытак ад экспарту ўрану складае 65 % нацыянальнага прыбытку. Асноўным пакупніком урану зьяшляецца Францыя, якая вырабляе зь яго сваю ядзерную зброю, а таксама выкарыстоўвае ў сваіх атамных электрастанцыях.
Імпарт Нігеру складаецца ў асноўным з прадукцыі цяжкага машынабудаваньня і хімічнай прамысловасьці, транспартнага абсталяваньня, прадукцыі пераапрацоўкі нафты, прамысловых тавараў.
Дэмаграфія
Насельніцтва Нігеру налічвае болей за 11,5 млн чалавек. Этнічны склад: хаўса, сангаі, берыберы-манга, фульбэ, туарэгі. Дзяржаўная мова — француская. Іншыя мовы: хаўса і іншыя мясцовыя мовы.
Рэлігія
- мусульмане (суніты) — 80 %
- паганцы — 14 %
- хрысьціяне — 1 %
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads