Ліда (хакейны клюб)

беларускі хакейны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліда (хакейны клюб)
Remove ads

«Ліда» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Хуткія факты Заснаваны, Адкуль ...

Гісторыя

Ідэя стварэньня клюбу зьявілася пасьля будаўніцтва лядовага палацу, які быў пабудаваны да Дажынак[1]. Афіцыйнай датай нараджэньня каманды ёсьць 15 красавіка 2011 году, калі клюб быў зарэгістраваны. Камплектаваньне каманды пераважна адбывалася рэзэрвовымі гульцамі гарадзенскага «Нёману»[1][2]. Першы кіраўнік «Ліды» Аляксандар Крыскін адзначаў, што высокіх задачаў у клюба няма[3]. Першым галоўным трэнэрам быў прызначаны Эдуард Валівулін. Дэбютны матч прыпаў на Кубак Беларусі, дзе «Ліда» на хатняй коўзанцы атрымала паразу ад жлобінскага «Мэталюргу» зь лікам 1:3. У чэмпіянаце лідчане фінішавалі на 6 месцы, дзякуючы чаму прасунуліся ў чвэрцьфінал, дзе саступілі «Гомлю».

Thumb
Лядовы палац у Лідзе.

У міжсэзоньні «рыцары» страцілі лідэраў. Гэтак капітан і абаронца каманды Раман Сальнікаў далучыўся да «Шахцёру»[4], найлепшы бамбардзір Мікіта Рэмезаў апрануў швэдар «Мэталюргу»[5]. Сам трэнэр Валувілун далучыўся да трэнэрскага штабу «Нёману», а галоўным трэнэрам «Ліды» стаў памочнік Вулівуліна ў папярэднім сэзоне Ўладзімер Дзееў[6]. Тым ня менш, у наступным сэзоне Экстралігі «Ліда» зноў была шостай, і зноўку саступіла ў чвэрцьфінале, гэтым разам «Нёману». Зьявіліся паведамленьні аб фінансавых цяжкасьцях клюбу[7]. Пасьля сэзону з клюбу як і летась сышоў найлепшы бамбардзір, каторым гэтым разам быў Кірыл Нікулін[8]. А таксама пакінуў клюб асноўны брамнік Сяргей Рагоўскі[9]. Такія страты не заміналі клюбу, і «рыцары» чарговы раз прабіліся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінальных супрацьстаньні саступілі «Юнацтву». Найлепшы бамбардзір Дзяніс Кірпічонак пасьля сэзону далучыўся да «Хіміку»-СКА, але праз сэзон вярнуўся да каманды. А Аляксандар Караткевіч напачатку 2015 году пачаў абараняць колеры «Нёману». Клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф у 2015 годзе, але ў сэзоне 2015—2016 гадоў зноў браў удзел у чвэрцьфінале, дзе саступіў «Шахцёру». «Рыцары» паўтаралі вынікі ў наступных двух сэзонах, двойчы ў чвэрцьфіналах саступіўшы «Нёману», а праз год «Юнацтву». У жніўні 2017 году колеры «Ліды» ў афіцыйным матчы ўпершыню абараняў мясцовы выхаванец Уладзіслаў Лянкевіч.

У 2018 годзе кар’еру ў веку 33 гадоў скончыў адзін з найлепшых нападнікаў «Ліды» Андрэй Арлюк[10]. Таксама лідзкая каманда страціла найлепшага бамбардзіра Аляксандра Нікалішына[11] і асноўнага брамніка Леаніда Рубана[12]. Але ўзмацніў дружына колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Філічкін[13]. У тым жа годзе адбылася рэформа Экстралігі, якая была падзеленая на два дывізіёны. «Ліда» апынулася ў наймацнейшая падгрупе з васьмю ўдзельнікамі. Перад пачаткам сэзону Дзьмітры Дудзіка на пасадзе галоўнага трэнэра зьмяніў Павал Мікульчык[14]. Фінішаваўшы недалёка ад жлобінскага «Мэталюргу», «Ліда» ў чвэрцьфінале саступіла «Нёману». Па сканчэньні сэзону «рыцары» гулялі ў пераходных турніры, дзе захавалі сваё месца ў элітным дывізіёне. У наступным сэзоне лідчане замыкнулі турнірную табліцу. У суцяшальным раўндзе каманда таксама была апошняй. У выніку «Ліда» апынулася ў Экстралізе Б, дзе заняла трэці радок. У 2021 годзе беларускае першынство вярнулася да звыкалага фармату. Лідзкі клюб заняў апошняе месца, а ў сэзоне 2022—2023 гадоў быў перадапошнім, абышоўшы «Магілёў».

Remove ads

Склад

Паводле стану на 26 верасьня 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads