Ліцьвякі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліцьвякі (літвякі, літвакі) — у XIX стагодзьдзі рэгіянальная назва жыхароў гістарычных Ковеншчыны і Вількаміршчыны, якія ўжывалі ў гутарцы дзьве мовы — беларускую і летувіскую, альбо іх сумесь. Таксама гэтае насельніцтва азначалася як «новыя літоўцы».
«Ліцьвякамі» або «літвакамі» (поруч зь ліцьвінамі) украінцы традыцыйна называлі беларусаў[1][2][3], а ў 1985 годзе зазначалася, што назва «літвакі-калыбанюкі» ўжываецца ў якасьці мясцовага этнікону на беларуска-ўкраінскім Палесьсі (паміж Століным і Кастопалем)[4]. Апроч таго, яшчэ ў пачатку XX ст. бытаваньне саманазвы «літвакі» засьведчылі сярод беларускага насельніцтва Рэчыцкага павету[5].
Remove ads
Гісторыя

У 1869 годзе Ігнат Казлоўскі зьвяртаў увагу на тое, што папулярызацыя летувіскай мовы і культуры ў Вялікім Княства Літоўскім пачалася па Люблінскай уніі (1569 год), а асноўную ролю ў ёй адыгралі нямецкія ўлады Прусіі[a] і ордэн езуітаў (а менавіта «польская партыя» ў ім). Галоўны матыў апошніх гэты дасьледнік бачыў у жаданьні палякаў зьнішчыць моўна-культурныя повязі паміж ліцьвінамі і русінамі дзеля іх палянізацыі і асыміляцыі[9]. Паводле Ігната Казлоўскага, па падзелах Рэчы Паспалітай летувізацыя адбылася праз парафіяльныя школы, дзе расейскія ўлады дазволілі выкладаньне па-летувіску, а таксама касьцёл (найперш на тэрыторыі Жамойцкай дыяцэзіі, дзе перавага аддавалася ксяндзам з этнічнай Жамойці)[10]. Ён жа зьвяртае ўвагу на сьведчаньне Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі)[11], што пры мяшаным шлюбе (жонка — летувіска, муж — беларус) дзеці выхоўваліся па-летувіску[b] альбо ўся радзіна магла палянізавацца, бо польская мова выконвала ролю пасярэдніка[15]. Прытым летувізацыі спрыялі тагачасныя польскамоўныя аўтары (былы езуіт Францішак Ксавэры Богуш у сваёй кнізе «Аб пачатку народу і мовы літоўскай»[c], Іяхім Лялевель ды іншыя), якія прыўзносілі балтыйскасьць з паганствам (летувіскасьць) і зьмяншалі ўплывы Русі ў гісторыі Літвы, а таксама вялі прапаганду сярод беларускамоўных сялянаў, нібы іхныя продкі былі летувісамі паводле паходжаньня[21].
Як сьведчыў Ігнат Казлоўскі, за яго часам жыхароў гістарычных Ковеншчыны і Вількаміршчыны, якія ўжывалі ў гутарцы дзьве мовы — беларускую і летувіскую, альбо іх сумесь, у якой дамінавала беларуская мова — палякі называлі «новымі літоўцамі», тым часам уласна жамойты называлі гэтых летувісаў «гудамі» і не лічылі іх часткай летувіскага народу[d]. Сваім парадкам, беларусы і каталіцкія сьвятары гэтых «новых літоўцаў» называлі «ліцьвякамі»[e]. Сярод іншага, Ігнат Казлоўскі зьвяртае ўвагу на выснову гісторыка Іяхіма Лялевеля, што жамойцкія назвы вёсак Гуды, Гудышкі, Гудырві, Гудыўны, Гудлоўскія, Гідзелі, Гудсоды, Гудкальні, Гудвіцы, Гудакі, Гуткаў і да т. п. азначаюць тое ж самае, што словы «русін», «славянін»[23]. На думку Ігната Казлоўскага, гэтыя вёскі атрымалі такія назвы, бо іх жыхары пакінулі ўжываць беларускую мову пазьней за жыхароў іншых вёсак у Ковенскай губэрні[22].
У слоўніку Насовіча (1870 год) да беларускага слова «литвинъ» даецца расейскі адпаведнік «литовецъ» і прыклад ужываньня «литвинъ як линъ»[f], сьледам прыводзіцца слова «литвякъ», якому даецца расейскае тлумачэньне «тоже, что литвинъ» і прыклад ужываньня «литвяки по нашему не говоруць»[25], а ў іншым месцы слоўніка — у якасьці прыкладу да слова «боцвинне» — прыводзіцца радок зь беларускай народнай песьні «Кузьма и Дземьянъ два лицвины, принешли горшочекъ боцвиння»[26][g].
Слова «ліцьвяк» з значэньнем 'летувіс' у 1927 годзе зьмясьціў у сваім «Віцебскім краёвым слоўніку» Мікалай Касьпяровіч[h]. Выдадзены ў 1980 годзе другі том «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» засьведчыў тагачаснае бытаваньне ў Віленскім раёне формы «лецьвяк» (побач зь «літвяк»)[i], а таксама ў Гарадзенскім раёне формы «ліцьвяк» з такім жа значэньнем[j]. Слова «ліцьвяк» у значэньне 'летувіс' падае выдадзены ў 2014 годзе «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна»: «Ліцьвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцьвякоў не любілі».
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Як зазначае беларускі гісторык Іван Саракавік (у чым пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым[6]), «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва»[7][8]
- Этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі засьведчыў, што сярод заселенай латышамі Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[12], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[13]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім чынам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітавана з балтамі»[14]
- У гэтай кнізе Богуш атаясаміў ліцьвінаў з прускімі летувісамі (з спасылкамі на выдадзеныя ў Малой Летуве кнігі)[16], а таксама заявіў, што «літоўская мова адрозьніваецца ад славянскай»[17] і двойчы паўтарыў, што «жамойцкая мова дакладна такая ж самая, як літоўская, часам адрозьніваецца вымаўленьнем, але гэтая розьніца меншая, чым паміж вялікапалякам і мазурам»[18], а далей фактычна засьведчыў уласнае даволі кепскае веданьне летувіскай мовы (на што зьвярнулі ўвагу яшчэ ў 1875 годзе[19]), заявіўшы, што «Жамойць называе сябе źiemaiten… <…> ліцьвіны… назвалі гэты край źiemaitis»[20]. Апроч таго, Богуш заклікаў зрабіць летувіскую мову мовай высокай культуры, што неўзабаве знайшло падтрымку ў студэнта Віленскага ўнівэрсытэту, народжанага на Жамойці селяніна Сыманаса Даўкантаса, які ў 1822 годзе выдаў кнігу «Дзеяньні старажытных летувісаў і жамойтаў» («Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»), а па публікацыі ў 1830 годзе ліста вялікага князя Вітаўта ад 1420 году, што вярнула зь нябыту назву Аўкштота і дазволіла атаясаміць жамойтаў зь ліцьвінамі, новая праца Даўкантаса (1845 год) атрымала назву «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū», сучаснае летувіскае «Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių»), дзе наватворам «kalnienū» пазначаліся вылучаныя пазьней з усходніх жамойтаў аўкштайты — «уласныя літоўцы»
- рас. «Все эти новые литовцы, как их поляки называют, говорят двумя языками: русским и литовским, в коем несравненно больше русских слов, чем литовских. Замечательно, что жители собственно Жмуди… называют этих новых литовцев гудами, т.е. русскими, и не считают их принадлежащими к литовскому племени»
- Выдадзены ў 2011 годзе Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі «Слоўнік беларускіх народных параўнанняў» дае наступнае тлумачэньне выразу «ліцьвін як лін»: «Пра характар колішняга беларуса — дужага, моцнага, выкрутлівага, якога голай рукой ня возьмеш»[24]
- Як зазначаюць сучасныя дасьледнікі, сьвятых Кузьму і Дзям’яна беларусы здаўна лічылі сваімі апекунамі і дарадцамі: у беларускім фальклёры адлюстроўваецца вера ў тое, што Кузьма і Дзям’ян дапамагалі сялянам у іх галоўных клопатах — сенакосе, падрыхтоўцы да жніва, малацьбе. Сярод іншага, менавіта Кузьма і Дзям'ян дапамагаюць ліцьвіну паводле сюжэту ўкраінскай інтэрмэдыі XVIII стагодзьдьзя[27]
- Да гэтага слова ў слоўніку даецца наступны прыклад зь вёскі Пожынкаў Сеньненскага раёну: «ліцьвякі даўно жывуць у нас»
- Адпаведны прыклад з слоўніка: «І ліцьвяке адзін другога не панімаюць» (Парэчча)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads