Мабільныя ТэлеСыстэмы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мабільныя ТэлеСыстэмы (ММВБ: MTSI , РТС: MTSS , NYSE: MBT) — найбуйнейшы апэратар мабільнай сувязі GSM у Расеі й краінах СНД, які абслуговае больш за 74,16 мільёну абанэнтаў. Таксама МТС на цяперашні момант зьяўляецца найбуйнейшым апэратарам мабільнай сувязі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе[2]. Штаб-кватэра — у Маскве.
Remove ads
- АФК «Сыстэма», Расея, 52,8 % акцыяў;
- 46,7 % акцыяў — у вольным звароце.
Рынкавая капіталізацыя кампаніі на пачатак 2007 — каля $20,07 млрд.
Прэзыдэнт кампаніі — Вячаслаў Нікалаеў.[3]
Старшыня савета дырэктараў (з чэрвеня 2019 года) — намеснік старшыні савета дырэктараў АФК «Сістэма» Фелікс Еўтушэнкаў.[4][5][6]

Сетка МТС выкарыстоўвае стандарт GSM. Кампанія працуе ў Расеі (маюцца ліцэнзіі на аказаньне паслуг сувязі ў стандарце GSM у 84 рэгіёнах краіны[7]), Беларусі, Украіне, Узбэкістане й Туркмэністане [8].
- Больш за 74,52 (па стане на 3.04.2007)[9] мільёнаў актыўных абанэнтаў, у тым ліку:
- Расея — 51,84 млн.
- Масква й Маскоўская вобласьць — 11,62 млн.
- Санкт-Пецярбург і Ленінградзкая вобласьць — 2,608 млн.
- Украіна — 20,68 млн.
- Беларусь — 3,38 млн[8].
- Узбэкістан — 1,80 млн.
- Туркмэністан — 0,21 млн.
- Расея — 51,84 млн.
- Больш 300 комплексных цэнтраў продажаў і абслугоўваньня;
- Больш 27 000 дылерскіх кропак, дзе можна падлучыцца да сеткі;
- Роўмінг у 150 краінах сьвету.
Выручка кампаніі за 2006 год па US GAAP вырасла на 35,5 % да $6,38 млрд, OIBDA — на 52,9 % да $3,23 млрд, чысты прыбытак — на 15,5 % да $1,25 млрд[10].
- 10 траўня 2006 году было абвешчана аб пачатку правядзеньня рэбрэндынга кампаніі[11], які быў ініцыяваны для ўводзін скразнога брэнда для кампаніі «Сыстэма Тэлеком»[12] (падпадзяленьні АФК «Сыстэма»), якая, у тым ліку, уключае ў сябе апэратара мабільнай сувязі «МТС». Новы лягатып МТС уяўляе сабой два чырвоныя квадраты, разьмешчаныя побач. На правым квадраце белымі літарамі напісана назва брэнда, а на левым — скразны малюнак белага яйка, якое павінна сымбалізаваць прастату й геніяльнасьць.
- Паводле зьвестак незалежных дасьледаваньняў, за год, які прайшоў пасьля правядзеньня рэбрэндынгу, пазнавальнасьць гандлёвай маркі кампаніі вырасла з 84 % да 91 %[13]. Лік рэспандэнтаў, якія лічаць МТС жаданым апэратарам, вырасла за гэты час на 19 %[13].
- 15 чэрвеня 2006 году быў праведзены рэбрэндынг кампаніі «Уздунробіта»[14], даччынага прадпрыемства МТС ва Ўзбэкістане.
- C 28 верасьня 2006 году кампанія пачала ўкараненьне новага брэнда ў Туркмэністане ў сваёй даччынай кампаніі BCTI, якая зьяўляецца першым апэратарам мабільнай сувязі краіны. Пераход на новы брэнд суправаджаўся актыўнай рэклямнай акцыяй і рознымі кліенцкімі праграмамі.
- 25 ліпеня 2007 году было абвешчана аб пачатку рэбрэндынгу ва Ўкраіне ў кампаніі «Украінская мабільная сувязь»[15].
Структура актываў АФК «Сыстэма» | ||||||||||||||||
Высокія тэхналёгіі: Канцэрн «Сытронікс» |
Тэлекамунікацыі: мабільная сувязь: «Мабільныя ТэлеСыстэмы» «Скай Лінк» фіксаваная сувязь: «Комстар-ОТС» «МГТС» МТТ «Сувязьінвэст» |
Нерухомасьць: дэвелапмэнт: «Сыстэма-Галс» і даччыныя структуры |
Радыё- і касьмічныя тэхналёгіі: Канцэрн «РТІ Сыстэмы» | |||||||||||||
Банкаўскі сэктар: Маскоўскі банк рэканструкцыі й развіцьця East-West United Bank |
Турызм: ВАТ Інтурыст: некаторыя даччыныя таварыствы: «Інтурыст Гатэль Груп» Гасьцініца «Космас» Гасьцініца «Пэкін» |
Страхаваньне: «Росна» і даччыныя структуры |
Масмэдыя: «Сыстэма Мас-мэдыя»: некаторыя прыналежныя мэдыйныя актывы: «Стрым-ТВ» Космас-ТВ Літаратурная газэта | |||||||||||||
Фармацэўтыка й біятэхналёгіі: Мэдыка-тэхналягічны холдынг «МТХ» |
Гандаль: «Дзіцячы мір — Цэнтар» і даччыныя структуры; «Дзіцячы мір» |
Мэдыцынскія паслугі: «Мэдсі» |
Масмэдыя: «Сыстэма Мас-мэдыя» і даччыныя структуры |
МТС у Беларусі
Беларуска-расейскае сумеснае ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (МТС; па-расейску: Мобильные ТелеСистемы) — беларускі апэратар мабільнай сувязі. Падае паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800. Заснавальнікамі кампаніі зьяўляюцца РУП «Белтэлеком» (Беларусь) (51 % статутнага капіталу) і ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) (49 %). Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 27 чэрвеня 2002 году, стаўшы другім мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі.
Статыстыка
11 ліпеня 2007 году кампанія абвясьціла ад тым, што колькасьць актыўных абанэнтаў дасягнула 3,5 млн чалавек[16]. Гэта складае 54 % ад агульнай колькасьці карыстальнікаў мабільнай сувязі ў краіне. На пачатак ліпеня 2007 году пакрыцьцё МТС ахапляе звыш 80 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае 93 % насельніцтвы Беларусі. У сеткі гэтага апэратара працуюць 2763 базавыя станцыі. Паслуга міжнароднага роўмінгу падаецца ў 129 краінах сьвету ў сетках 221 GSM-апэратара[17].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads