Вальфрам
хімічны элемэнт з атамным нумарам 74 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальфрам (па-лацінску: Wolframium ад назвы мінэрала вальфраміту) W — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 74. Тугаплаўкі цяжкі мэтал сьветла-шэрага колеру. Хімічная структура пры нармальных умовах — аднаатамнае рэчыва W. Крохкі мэтал, але мае адну з самых высокіх тэмпэратур плаўленьня, таму выкарыстоўваецца ў адпаведных выпдаках. Адкрыты ў 1781 годзе швэдзкім хімікам Шээле.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
У свабодным стане ў прыродзе не сустракаецца, найбольш распаўсюджаны мінэрал — вальфраміт (Fe, Mn)WO4. Радовішчы ў Расеі (Урал, Каўказ, Забайкальле), Кыргызстане, Казахстане, КНР (75% сусьветных запасаў), КНДР, ЗША, Балівіі, Аўстраліі, Партугаліі, Пэру, Тайляндзе, М’янме. Утрыманьне ў зямной кары складае 10-4.
Прымяненьне
Электратэхніка і радыётэхніка (ніці лямпаў накальваньня, электроды для атрыманьня плазмы), атамная і авіяцыйна-касмічная тэхніка (высокатэмпэратурныя ўстойлівыя матэрыялы). Аноды рэнтгенаўскіх трубак, каліматары для лінейных паскаральнікаў і іншых крыніц рэнтгенаўскага выпрамяненьня.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads