Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў (Ласасін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў (Ласасін)
Remove ads

Магі́ла ўдзе́льнікаў паўста́ньня 1863—1864 гадо́ў — помнік паўстанцам, якія загінулі ў баі пад Ласасінам 24 траўня 1863 року. Ахоўваецца дзяржавай.

Славутасьць
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Thumb
Помнік 40 паўстанцам, палеглым у баі пад Ласасінам 24 траўня 1863
КраінаБеларусь
вёскаЛасасін
Каардынаты52°45′49.63″ пн. ш. 24°52′33.02″ у. д.
Дата заснаваньня1989
СтатусАхоўваецца дзяржавай
Станна здымку
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў на мапе Беларусі
Thumb
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў на Вікісховішчы

Remove ads

Мінуўшчына

4 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] 1863 адбылася жорсткая сутычка аддзелу пад кіраўніцтвам пружанскага шляхціца Влодка «Шчаснага» з расейскім войскам ля вёскі Ласасін. Паўстанцы пацярпелі цяжкія страты: 40 чалавек забітымі. Валеры Антоні Ўрублеўскі з часткаю аддзелу здолеў вырвацца з акружэньня[1]. Пасьля бою казакі налічылі на адным левым флянгу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.

У гонар паўстанцаў, палеглых у бітве, мясцовыя жыхары паставілі на месцы пахаваньня 40 жаўнераў ва ўрочышчы Гантарыя драўляны крыж. Улады міжваеннай Польшчы ў 1928 року паставілі на гэтым месцы замест сатлелага крыжу гранітны помнік з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (бел. Праху 40 паўстанцаў, палеглым у 1863 року ў бітвах з акупантамі. Мяшканцы павету).

Thumb
Помнік на магіле ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў каля в. Ласасін. Існаваў у 1928—1940(?) гг. і 1989—1998 гг.

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. За нямецкім часам на магіле быў пастаўлены драўляны крыж, але ў хуткім часе партызаны сьпілавалі й яго[2].

У 1989 року група энтузіястаў (настаўнік з Клепачоў Мікалай Пянка, вясковец з Ласасіна Якуб Заяц) з дапамогай краязнаўцаў з Ружанаў (Аляксандар Пракапеня і Юры Малышэўскі) і Пружанаў (Генадзь Сарока, Язэп Машкала, Іван Здановіч) знайшлі і аднавілі помнік. Матэрыяламі і транспартам дапамаглі Пружанская ПМК і радыёзавод. Аднак у 1998 року помнік быў расстраляны з шрубалёту (побач знаходзіцца вайсковы палігон). Чарговы раз помнік адноўлены ў 2000, 8 кастрычніка таго ж року адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне з удзелам каталіцкага сьвятара з Ружанаў Януша і праваслаўнага айца Ўладзімера з Варанілавічаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads