Архірэйскі палац (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Архірэйскі палац (Магілёў)
Remove ads

Архірэйскі палац — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Ветранай вуліцы[a], у глыбіні квартала на высокім беразе Дняпра. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Магілёўскі архірэйскі палац
Thumb
Архірэйскі палац
КраінаБеларусь
МесцазнаходжаньнеМагілёў
Каардынаты53°53′43″ пн. ш. 30°20′05″ у. д.
Архітэктурны стыльпозьняе барока
Аўтар праектуЯн Гляўбіц
ЗаснавальнікГеоргі (Каніскі)
Дата заснаваньня1772
Будаваньне17721785 гады
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі архірэйскі палац на мапе Беларусі
Thumb
Магілёўскі архірэйскі палац
Магілёўскі архірэйскі палац
Магілёўскі архірэйскі палац на Вікісховішчы

Уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра, разам зь якім і будынкам духоўнай сэмінарыі складаў адзіны архітэктурны комплекс[2]

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Георгі Каніскі
Thumb
Палац, 1917 г.

Мураваны палац дзеля архіяпіскапа Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) Георгія Каніскага ў Магілёве збудавалі ў 1772—1785 гадох паводле праекту віленскага архітэктара Яна Гляўбіца. Да 1795 годй быў рэзыдэнцыяй Георгія Каніскага, з 1797 году — А. Братаноўскага. Па 1853 годзе перад палацам збудавалі мураваную браму.

У 1918 годзе будынак займала Магілёўская губэрнская надзвычайная камісія[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта 3-павярховы будынак, прастакутны ў пляне з сымэтрычнымі 2-павярховымі рызалітамі з бакоў, накрыты высокім ламаным дахам. Галоўны і дваровы фасады маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў. Сьцены аздабляюцца глыбокім гарызантальным рустам і руставанымі пілястрамі на вуглах, прасакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі, філянговымі нішамі, тонкапрафіляванымі карнізамі. Трэці паверх атыкавы ў цэнтральнай частцы[1]. Галоўны ўваход вылучаецца аркавым парталам з брылём на мэталічных калёнках[2].

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры палаца займаў вэстыбюль з трохмаршавай лесьвіцай. На першым паверсе знаходзілася парадная заля для прыёмаў і службовыя пакоі, на другім — асабістыя пакоі ахіяпіскапа: адпачывальня, кабінет, бібліятэка, на трэцім — гаспадарчыя памяшканьні[2]. У XX ст. унутраны плян быў зьменены[1].

На тэрыторыі архірэйскага двара на галоўнай восі палаца як галоўны ўезд стаіць мураваная брама[1]. Гэта два масіўныя пілёны, аздобленыя дзьвюма калёнкамі дарычнага ордэру і завершаныя франтонамі, накрытыя 2-схільным дахам. Далучаныя да яе паўкругам слупы злучаюцца мэталічнай агароджай.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 11А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads