Архірэйскі палац (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архірэйскі палац — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Ветранай вуліцы[a], у глыбіні квартала на высокім беразе Дняпра. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Магілёўскі архірэйскі палац | |
Архірэйскі палац | |
| Краіна | Беларусь |
| Месцазнаходжаньне | Магілёў |
| Каардынаты | 53°53′43″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | позьняе барока |
| Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
| Заснавальнік | Георгі (Каніскі) |
| Дата заснаваньня | 1772 |
| Будаваньне | 1772—1785 гады |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Магілёўскі архірэйскі палац на мапе Беларусі Магілёўскі архірэйскі палац | |
Уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра, разам зь якім і будынкам духоўнай сэмінарыі складаў адзіны архітэктурны комплекс[2]
Remove ads
Гісторыя

Мураваны палац дзеля архіяпіскапа Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) Георгія Каніскага ў Магілёве збудавалі ў 1772—1785 гадох паводле праекту віленскага архітэктара Яна Гляўбіца. Да 1795 годй быў рэзыдэнцыяй Георгія Каніскага, з 1797 году — А. Братаноўскага. Па 1853 годзе перад палацам збудавалі мураваную браму.
У 1918 годзе будынак займала Магілёўская губэрнская надзвычайная камісія[1].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта 3-павярховы будынак, прастакутны ў пляне з сымэтрычнымі 2-павярховымі рызалітамі з бакоў, накрыты высокім ламаным дахам. Галоўны і дваровы фасады маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў. Сьцены аздабляюцца глыбокім гарызантальным рустам і руставанымі пілястрамі на вуглах, прасакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі, філянговымі нішамі, тонкапрафіляванымі карнізамі. Трэці паверх атыкавы ў цэнтральнай частцы[1]. Галоўны ўваход вылучаецца аркавым парталам з брылём на мэталічных калёнках[2].
Цэнтральнае месца ў інтэр’еры палаца займаў вэстыбюль з трохмаршавай лесьвіцай. На першым паверсе знаходзілася парадная заля для прыёмаў і службовыя пакоі, на другім — асабістыя пакоі ахіяпіскапа: адпачывальня, кабінет, бібліятэка, на трэцім — гаспадарчыя памяшканьні[2]. У XX ст. унутраны плян быў зьменены[1].
На тэрыторыі архірэйскага двара на галоўнай восі палаца як галоўны ўезд стаіць мураваная брама[1]. Гэта два масіўныя пілёны, аздобленыя дзьвюма калёнкамі дарычнага ордэру і завершаныя франтонамі, накрытыя 2-схільным дахам. Далучаныя да яе паўкругам слупы злучаюцца мэталічнай агароджай.
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Вулічны фасад
- Брама
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 11А
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
