Максім Бардачоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Бардачоў (нар. 18 траўня 1986 году, Горадня) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2009—2021 гадах правёў 53 матчы за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 3 галы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец гарадзенскага «Нёмана». З 2002 году гуляў за клюбны дубль, а ў 2004 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У 2006 годзе перайшоў у менскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў на працягу трох сэзонаў. У складзе менскага клюбу быў уладальнікам Кубка Беларусі і бронзавым прызэрам чэмпіянату. У пачатку 2009 году перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ. У барысаўскім клюбе хутка замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляў на пазыцыі левага абаронцы. У складзе БАТЭ чатыры разы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і два Супэркубкі.
У жніўні 2013 году перайшоў на правах арэнды да канца году ў расейскі клюб «Том» (Томск)[2], дзе таксама стаў асноўным гульцом. Па заканчэньні сэзону «Том» выкупіла правы на Бардачова, і ён падпісаў кантракт з клюбам на 3,5 гады[3]. Паводле вынікаў сэзону 2013—2014 гадоў тамічы страцілі месца ў расейскай Прэм’ер-лізе. Максім застаўся гуляць за сібірскі клюб у ФНЛ, аднак правёў толькі 4 матчы, пасьля чаго ў жніўні 2014 быў арандаваны «Растовам» да канца сэзону 2014—2015 гадоў[4]. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў чэрвені 2015 году вярнуўся ў «Том». Клюб меў намер прадаць Бардачова або аддаць у арэнду[5], аднак сэзон 2015—2016 гадоў абаронца пачаў у складзе томскага клюбу[6]. Паводле вынікаў сэзону дапамог «Тамі» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Арэнбург» да канца сэзону 2016—2017 гадоў[7].
У складзе «Арэнбурга» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, у Прэм’ер-лізе правёўшы толькі адзін матч. Паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў і «Том», і «Арэнбург» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2017 году Бардачоў стаў свабодным агентам[8]. Неўзабаве прыбыў у стан салігорскага «Шахцёра» і падпісаў зь ім кантракт на 2,5 гады[9]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасьці асноўнага левага абаронцы. У жніўні і верасьні 2017 году не гуляў праз траўму, пасьля вярнуўся ў асноўны склад. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе, у красавіку і траўні не гуляў праз пашкоджаньне, пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца на полі нерэгулярна. У 2019 годзе толькі ў сакавіку зьявіўся на пляцоўцы ў матчы Кубка Беларусі, а пасьля ўвогуле не прыцягваўся да каманды і трэнаваўся асобна.
У лютым 2020 году далучыўся да жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗу, якое ў лютым узяло абаронцу ў арэнду[10]. Стаў трывалым гульцом асновы жодзінскага клюбу, дапамог яму выйграць першыя ў гісторыі бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У сьнежні 2020 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[11], а ў студзені 2021 году падпісаў паўнавартаснае пагадненьне з «Тарпэда-БелАЗ»[12]. У ліпені 2021 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[13]. У 2021—2022 гадах быў асноўным абаронцам барысаўчанаў. У пачатку 2023 году трэнаваўся з БАТЭ, аднак праз забарону Міністэрства спорту і турызму новы кантракт з клюбам ня быў падпісаны, і Бардачоў ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе. У ліпені 2023 году барысаўскі клюб абвесьціў пра сыход абаронцы[14].
Міжнародная
Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі 2009 году.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі неўзабаве пасьля пераходу ў БАТЭ, зьявіўшыся 1 красавіка 2009 году ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Казахстану. Хутка стаў асноўным гульцом зборнай. Галоўны трэнэр Бэрнд Штангэ спрабаваў выкарыстоўваць Бардачова ў якасьці левага паўабаронцы, у гэтай якасьці ён забіў 2 галы за зборную. Але пазьней апусьціўся на звыклую пазыцыю левага абаронцы. Пасьля 2017 году не выклікаўся ў зборную. Зноў трапіў у каманду ў верасьні 2020 году.
Remove ads
Узнагароды
- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018, 2021
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008, 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2008, 2010, 2019
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2011, 2013, 2022
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2020
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads