Малыя Салечнікі
вёска ў Салечніцкім старостве Салечніцкага раёну Віленскага павету Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малыя Салечнікі (лет. Šalčininkėliai) — вёска ў Летуве, на рацэ Вісінчы. Уваходзяць у склад Салечніцкага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 615 чалавек. Знаходзяцца за 8 км на поўнач ад Салечнікаў.
Малыя Салечнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся каьцёл Сьвятога Юрыя, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
Тапонім Салечнікі ўтварыўся ад ракі Сольчы[1].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Minori Soleczniki (3 ліпеня 1510 году)[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Малыя Салечнікі ўпамінаюцца ў XVI ст., калі яны знаходзіліся ў валоданьні Глябовічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. Пазьней мястэчка перайшло ў валоданьне Хадкевічаў. У XVII ст. з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут збудавалі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1834 годзе ўладальнік мястэчка віленскі лекар і прафэсар унівэрсітэту Мікалай Мяноўскі збудаваў тут новы драўляны касьцёл[3]. На 1866 год у мястэчку было 12 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Малыя Салечнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малыя Салечнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
- Мястэчка на старых здымках
- Сядзіба, 1914 г.
- Сядзіба, да 1939 г.
- Касьцёл, 1925 г.
- Рынак, 1938 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 82 чал., зь іх 72 каталікі і 10 юдэяў[4]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 615 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1770)
- Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads