Малійская імпэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малійская імпэрыя — былая дзяржава ў Заходняй Афрыцы, якая існавала прыблізна з 1230 году па 1670 год. Імпэрыя была заснавана Сундыятам Кейта і стала вядомай дзякуючы багацьцю сваіх кіраўнікоў, асабліва Мусы Кейта. Размаўлялі ў краіне на мовах мандэн. Гэта была самая вялікая імпэрыя ў Заходняй Афрыцы, якая зрабіла глыбокі ўплыў на культуру ўсёй Заходняй Афрыкі шляхам распаўсюджваньня мовы, законаў і звычаяў[1]. Большая частка інфармацыі пра Малійскую імпэрыю захавалася дзякуючы паўночнаафрыканскаму арабскаму гісторыку XIV стагодзьдзя Ібн Хальдуну і мараканскаму падарожніку Ібн Батуце, а таксама мараканскага падарожніка XVI стагодзьдзя Лео Афрыкана. Іншай важнай крыніцай інфармацыі пра імпэрыю зьяўляецца вусная традыцыя Мандынка[2].
Remove ads
Гісторыя
Імпэрыі пачалася як невялікая каралеўства ў вярхоўях ракі Нігер, засяроджанага вакол гораду Ніяні. На працягу XI і XII стагодзьдзяў яно пачало пашырацца на поўнач пасьля заняпаду Ганскай імпэрыі. У гэты пэрыяд гандлёвыя шляхі перамясьціліся на поўдзень у саванну, стымулюючы рост мясцовых дзяржаваў. Раньняя гісторыя імпэрыі да XIII стагодзьдзя застаецца незразумелай, бо інфармацыя гэтага пэрыяду зьяўляецца даволі супярэчлівай і недакладнай паводле арабскіх храністаў і мясцовых традыцыяналістаў. Вядома, што Сундыята Кейта зьяўляецца першым кіраўніком, пра якога ёсьць дакладная пісьмовая інфармацыя ад Ібн Хальдуна. Сундыята быў воінам-прынцам з дынастыі Кейта, які быў прызваны вызваліць людзей Малі ад улады караля імпэрыі Соса, Сумааро Кантэ. Заваёва імпэрыі Соса ў 1235 годзе дала доступ Малійскай імпэрыі да гандлёвых шляхоў праз Сахару. Пасьля сьмерці Сундыяты Кейта ў 1255 годзе імпэратары Малі атрымалі тытул «манса»[2].

Пляменьнік Сундыяты Манса Муса зьдзейсьніў паломніцкі хадж у Мэку падчас панаваньня султана Бэйбарса I. Пасьля сэрыі ўзурпацыяў малійскага стальцу, каля 1285 годзе імпэратарам стаў былы каралеўскі раб Сакура Манса, які стаў адным з самых моцных імпэратараў Малі, які значна пашырыў тэрыторыю імпэрыі. Ён зьдзейсьніў паломніцтва ў Мэку падчас панаваньня султана Ан-Насір I Мугамада. Па вяртаньні з Мэкі Сакура памёр і сталец вярнуўся да нашчадкаў Сундыяты Кейта. Пасьля валадараньня больш за трох імпэратараў, новым кіраўніком дзяржавы стаў Муса Кейта ў 1312 годзе. Муса зрабіў вядомы хадж да Мэку з 1324 да 1326 гады. Ягоныя шчодрыя падарункі мамлюкам Эгіпту і ягонае марнатраўства золтам падчас падарожжа прывяло да пашырэньня вядомасьці дзяржавы за межамі рэгіёну. У 1337 годзе, яму успадкаваў яго сын Маган I, які ў 1341 годзе быў скінуты сваім дзядзькам Сулейманам. Менавіта за часам панаваньня Сулеймана краіну наведаў Ібн Батута[3].
Пасьля гэтага ў імпэрыі пачаўся пэрыяду слабых імпэратараў, канфліктаў і разьяднанасьці. Ібн Хальдун памёр у 1406 годзе, і пасьля ягонай сьмерці даволі бракуе інфармацыі пра падзеі ў Малі. Паводле Тарыха аль-Судана вядома, што Малійская імпэрыя заставалася вялікай дзяржавай яшчэ ў XV стагодзьдзі. Вэнэцыянскі падарожнік Алаіз Кадамоста і партугальскія гандляры ў сваіх нататках пацьвердзілі, што народы Гамбіі па-ранейшаму падлягаюць імпэратару Малі[4]. Пасьля візыту Лео Афрыкана ў пачатку XVI стагоддзя, ягонае апісаньне тэрытарыяльных абласьцей Малі паказала, што да гэтага часу каралеўства дасягнула значных памераў. Аднак з 1507 году суседнія дзяржавы, як то Дыяра, Вялікае Фулё і імпэрыя Сангай пачалі размываць мяжу ускрайніх тэрыторыяў Малі. У 1542 годзе войскі імпэрыі Сангай уварваліся ў сталіцу Ніяні, але іхныя спробы заваяваць суседнюю імпэрыю ня мелі посьпеху. На працягу XVII стагодзьдзя Малійская імпэрыя сутыкнулася са сталамі набегамі з боку імпэрыі Бамбара. Пасьля няўдалых спробаў манса Мама Магана падпарадкаваць імпэрыю Бамбара, у 1670 годзе войскі Бамбары зьнішчылі і спалілі былую сталіцу Ніяні. Малійская імпэрыя хутка распалася і перастала існаваць, а тэрыторыя падзялілася на незалежныя княствы. Кіраўнікі Кейта адступілі ў горад Кангаба, дзе сталі правінцыйнымі правадырамі[5].
Remove ads
Эканоміка
Большасьць насельніцтва была сялянамі, на якіх і грунтавалася эканомікі дзяржавы. У жывёлагадоўлі фульбэ і народы Нігеру гадавалі авечкі, козы і іншая быдла. Народы базо, самано і сарко спэцыялізаваліся на рыбалоўстве[6]. Дзякуючы таму, што жалеза было ў багацьці, кавалі выраблялі сельскагаспадарчыя прылады і зброю. На поўдні жылі шаўцы, а на поўначы квітнела ткацтва, дзякуючы баваўняным палям у такіх рэгіёнах, як Казаманс, а народы санінке і такрур адмыслова афарбоўвалі свае тканіны ў індыга. Ушаноўваліся залатары[7].
Гандаль

Гандаль быў важным фактарам уздыму і квітненьня Малі. Гэты час супаў з пэрыядам, калі Тымбукту трапіў пад кантроль мансаў. Імпэрыя абклала падаткам золата, медзь і соль, якія траплялі празь ейныя межы, а таксама гарэхі колы.
У каралеўстве бракавала адзінай стандартаванай валюты, але выкарыстоўваліся розныя зь ейных формаў. Сахельскія і сахарскія гарады Малійскай імпэрыі былі плацдармамі для міжгародняга караваннага гандлю і цэнтрамі гандлю рознымі заходнеафрыканскімі прадуктамі. У Тагазе, напрыклад, абменьвалі соль, а ў Такедзе быў зарганізаваны рынак медзі. Ібн Батута згадваў, што ў гэтых гарадах бачыў выкарыстаньне працы рабоў. Сам Батута большую частку сваім падарожжаў зьдзяйсьняў з рабамі, якія перавозілі ягоныя тавары на продаж. Па вяртаньні з Такеды ў Марока ягоны караван перавозіў 600 нявольніц-рабыняў, што сьведчыць аб тым, што рабства было значнай часткай гандлю імпэрыі[8].
Золата
Багацьце Малі грунтавалася на золаце, але не на наўпроставым кіраваньні золатаздабыўнымі рэгіёнамі, а ад даніны і гандлю з рэгіёнамі, дзе гэтае золата здабывалася[9]. Залатыя самародкі адразу аб’яўляліся выключнай уласнасьцю мансы і гандляваць імі ў межах краіны было забаронена. Усё золата неадкладна трапляла ў імпэратарскі скарб, а наўзамен роўным коштам выдаваўся залаты пыл. Яго ўзважвалі і пакавалі ў мяшкі. Такая практыка мелася яшчэ з часоў Ганскай імпэрыі. Малі запазычыла гэтую практыку, каб спыніць інфляцыю. Найбольш распаўсюджанай мерай для золата ў каралеўстве быў міскаль, які быў роўным 4,5 грамам золата[10]. Гэты тэрмін выкарыстоўваўся як узаемазаменны з дынарам, але незразумела, ці выкарыстоўвалася манэтная валюта ў імпэрыі. Залаты пыл выкарыстоўваўся ва ўсёй імпэрыі, але не ва ўсіх рэгіёнах цаніўся аднолькава.
Да пачатку XIV стагодзьдзя Малійская імпэрыя была крыніцай амаль паловы золата ўсяго Старога Сьвету. Здабывалася яно пераважна з шахтаў у Бамбуку, Сыгіры і Гажаагі[11]. Залатыя капальні ў Сыгіры, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Гвінэі, пачала эксплюатавацца чалавекам блізу канца XII стагодзьдзя[12].
Соль

Яшчэ адным важным таварам імпэрыі была соль, якая зважалася такой жа каштоўнай, калі ня больш каштоўнай, чым золата. Асабліва яна цанілася на поўдзень ад Сахары.
Штогод гандляры крочылі ў Малі праз Уалату зь вярблюджымі грузамі солі дзеля продажу ў сталіцы. Ібн Батута пісаў, што ў Тагазе, адной з самых важных саляных шахтаў Малі, ня было дрэваў, але толькі пясок і саляныя шахты. У гэтым рэгіёне аніхто ня жыў, акрамя слугаў, якія здабывалі соль, харчуючыся толькі фінікамі, прывезеныя з Сыджыльмасы і даліны ракі Дра, вярблюджае мяса і проса, прывезеныя з Судану. Будынкі былі ўсталяваныя з саляных плітаў і пакрытыя вярблюджымі скурамі. Соль выкопвалі зь зямлі і наразалі на тоўстыя пліты, якія грузілі на вярблюда і везьлі на поўдзень. Кошт солі перадусім вызначаўся транспартнымі выдаткамі. Паводле Ібн Батуты, груз, які перавозіў адзін вярблюд, прадаваўся ва Ўалату за 8—10 міскаляў золата, але ўласна ў Малі ён каштаваў 20—30 дукатаў, а часам нават 40[13][14].
Медзь
Медзь таксама была каштоўным таварам у імпэрыі. Паводле Ібн Батуты[15][16], медзь здабывалі ў Такедзе на поўначы і абменьвалі яе на поўдні на золата. Сучасныя крыніцы сьцьвярджаюць, што 60 медных зьліткаў абменьваліся на 100 дынараў золата[10]. Аканы гандлявалі золатам за дзьве траціны ягонай вагі ў медзі. Медзю таксама гандлявалі ў Бэніне, Іфэ і Нры[17].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads