Манька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Манька» — п’еса беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

У рэдакцыі 1924 году атрымала новую назву «Дрыгва», што адпавядала некаторым зьменам ў канве сюжэту. Аўтар вызначыў жанр п’есы як «драматычны эскіз у 6-ёх абразох»[1].

Remove ads

Сюжэт

Васямнаццацігадовая сіраціна, дзяўчына рэдкай прыгажосьці Манька трапляе зь вёскі ў горад, дзе мусіць супрацьстаяць разбуральнаму ўплыву багемнага асяродзьдзя. Па прыезьдзе яна працуе ў другаразрадным рэстаране. Адзін зь яго наведвальнікаў, малады студэнт, улюбляецца ў дзяўчыну і тая адказвае ўзаемнасьцю, аднак застаецца пакінутай, бо не належыць да сацыяльнага кола каханка. Ашуканая і пакінутая студэнтам Міхалкам, яна не знаходзіць для сябе іншага выйсьця, як прыняць атруту.

Другая рэдакцыя 1924 году захавала ў сюжэце ранейшую любоўную інтрыгу, але разьвязка выглядала ўжо інакш — дзяўчына становіцца падобнай на заўсёднікаў рэстарана.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» вызначыў галоўную думку п’есы наступным чынам:

Галоўная думка гэтай драмы заключаецца ў тым, што наша культура, падзяліўшая людзей на паноў і «простых», забіваець усе лепшыя парываньні ідэалістаў (Міхалка) і даводзіць да самагубства расчараваных, абязьвечаных[2].

Remove ads

Бібліяграфія

Крытыка, рэцэнзіі

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads