Мардас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марда́с — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Мордас.
Паходжаньне
Існуе тры вэрсіі паходжаньня імя Мардас (Мордас)[1]:
- ад біблійнага імя Mordokai;
- ад славянскага слова морд, мардаваць 'мучыць, забіваць';
- ад грэцкага імя Mardonios (Mardoni).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мордас Люмонтович (да 1533 году)[2]; Mordisz Dzyadzyelyewicz… Szawka Mordaszewycz (1552—1555 гады)[3]; Fiedziec, Mordyss Dziahiliewiczy… Mordys Iwanowicz… Mordysz Ywanowicz (1561—1566 гады)[4]; Тишко, Протасъ Мордышевичи… бояръ Мордасовичовъ… земянъ Мордасовичовъ… Наумецъ Мордышевичъ… Мордышъ Андросовичъ… Данило Мордышевичъ (1563 год)[5]; Мордасъ Миколаевичъ[6], Оникей Мордасовичъ[7], Ханецъ Мордасовъ сынъ Корозичъ з Свислочи[8], Иванъ Мордасовичъ[9], Гришко Мордасовичъ Куликъ[10], Стась Мордасовичъ[11], Мордасъ Грицковичъ[12] (1567 год); Ostapko Mordas (1641 год)[13]; Alexander Bykoyski Mordas, woyski Żmudzki (1 верасьня 1667 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Мардас Люмонтавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Канстантын Казімер Мордас Быкоўскі († 1669) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі амсьціслаўскі[15]
- Матэвуш Мордас (Mateusz Mordas) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[16]
Мордасы гербу «Мора» і Мордасы Жылінскія гербу «Яніна» — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[17].
Мордасы (Mordas) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў[18] і Троцкага павету[19].
Мардасевічы (Mordasewicz) — літоўскія шляхецкія роды з мястэчка Камаяў[18] і Троцкага павету[19].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads