Люмонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люмонт (Людамонт), Лімонт (Лімунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Людзімунт або Лютмунт, пазьней Люмунт (Ludimunt, Liutmund, Liumunt[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Людкен, Лютар; германскія імёны Liudwin, Luidikin, Liutar) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].
Адпаведнасьць імя Леймант германскаму імю Liutmund (Liumunt) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
У Польшчы ў 1684 годзе адзначалася прозьвішча Limunt[7].
У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Limund[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: три чоловеки тамо ж у Рокове: Люмонтъ (9 лістапада 1449 году)[9]; Михно Люмонтовичъ конь. Андреи Люмонтович з братом 4 кони[10], Мардас Люмонтовичъ[11] (1528 год); Мордас Люмонтович (да 1533 году)[12]; панъ Ждан Люмонтович (1 жніўня 1540 году)[13]; Жданъ Лимонтовичъ, дворьянинъ господарский, тивун Церыньский (4 чэрвеня 1558 году)[14]; з двораниномъ его кролевское милости Жданом Михновичомъ Люмонтомъ (8 жніўня 1559 году)[15]; Жданъ Лимонтъ (16 кастрычнка 1563 году)[16]; Ждань Люмонтъ (20 кастрычніка 1563 году)[17]; Тымофеи Михаиловичъ Люмонтъ… Филинъ Ждановичъ Люмонтъ (1565 год)[18]; Василей Люмонтъ[19], Тымофей Михайловичъ Люмонтъ[20], Филипъ Ждановичъ Люмонтъ… Матфей Ждановичъ Люмонтъ[21], Война Люмонтовичъ[22] (1567 год); Filip Limont — deputat z Lidy (10 траўня 1593 году)[23]; я Янъ Венцлавович Лимонт, возны господарски земли Жомоитское волости повонъденское (3 лютага 1592 году)[24]; пана Филипа Лимонта (25 верасьня 1596 году)[25]; pan Limont z Lidy (29 студзеня 1597 году)[26]; Филипъ Лимонтъ (25 красавіка і 15 траўня 1598 году)[27]; Mikolay Limonth, deputat z Lidy (2 ліпеня 1611 году)[28]; Филимон Иванович Лимонт (8 жніўня 1624 году)[29]; Mikołay Limunt… Leon Limunt[30], Jan Limonth[31] (8 лістапада 1632 году); Limont (1636 год)[32]; мене Мартина Лимонта (6 кастрычніка 1642 году)[33]; per Venerabilem D. Nicolaum Limont (1648 год)[34]; Augustin Limont (23 кастрычніка 1655 году)[35]; po śmierci ur. Anny Zowianki [s] Limontowej (16 кастрычніка 1657 году)[36]; ur. Marcina Limunta [s], sędziego ziemskiego lidzkiego, starosty naszego wasiliskiego (6 верасьня 1658 году)[37]; Marcin Limont na miejscu… Augustyna Rymkiewicza Limonta (1667 год)[38]; Piotr Limont (1690 год)[39]; J.M. Pan Limont koniuszy powiatu lidzkiego sami (6 студзеня 1700 году)[40]; п. Лимонта (1711 год)[41]; Marianna Limontt (1738 год)[42]; Andrzej Limontowicz (1772 год)[43].
Remove ads
Носьбіты
- Міхна і Андрэй Люмонтавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мардас Люмонтавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Балтрамей Люмонтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[44]
- Ждан Люмонтавіч (Лімонтавіч) — дзяржаўны дзяяч ВКЛ, цырынскі цівун у 1540—1558 гадох
- Ждан Міхнавіч Люмонт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1559 і 1563 гадох
- Васілей, Тымафей Міхайлавіч, Філіп Жданавіч і Мацьвей Жданавіч Люмонты — баяры Наваградзкага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Война Люмонтавіч — баярын Наваградзкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Ян Венцлававіч Лімантовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[45]
- Амбражэй і Рыгор Вацлававічы Лімонты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1600 годзе[46]
- Лявон Лімунт — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы ад Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[47]
- Марцін Лімант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян віцебскі і староста васілішкаўскі, электар Уладзіслава Вазы ад Віцебскага ваяводзтва[47]
- Мікалай Лімунт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі лідзкі, электар Уладзіслава Вазы ад Віленскага ваяводзтва[47]
- Ян Лімонт — электар Уладзіслава Вазы ад Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[47]
- Бартламей Люмонт — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1624 годзе[48]
- Павал, Грышка, Пётар, Філіп, Трафім, Міхаіл, Юрка, Габрусь, Лаўрэн, Васіль і Флор Ліманты — жыхары вёсак Хлапішча, Серамовічаў і Юравічаў (Наваградзкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1756 годзе[49]
Люмантовічы (Lumontowicz) — літоўскі шляхецкі род[50].
На 1884—1909 гады існаваў фальварак Лімантаўшчына ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[51][52].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads