Мардвін (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мардвін, Мардзьвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Мордвін[a] (Мортвін).
Паходжаньне
Мартвін або Мердувін (Martoin, Merduwinus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мард- (-март-) (імёны ліцьвінаў Марціла, Мардвіл[3]; германскія імёны Martilo, Martoaldus[1]) паходзіць ад лацінскага імя Марцін[1] або хрысьціянскага імя Мардас[b], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а бояре кобрынскии… Моръдвинъ Кочанович (10 чэрвеня 1491 году)[7]; terram nostram dictam Mordwinowsczyna, quam post mortem eiusdem Morduin (1512 год)[8]; Юхно Мордвиновичъ[9], Мацъ а Мордвинъ, а Мартинъ кон[10] (1528 год); Iwan, Bogdan, Makxym Mordwynowyczey… Wlasz Mordwynowycz… Hygnath Mordwynowycz (1552—1555 гады)[11]; Iwan Mordwinowicz (4 красавіка 1657 году)[12]; Franciszek Mordwin… Michał Mordwin (1765 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Юхна Мардвінавіч — мерацкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мардвін — пінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Міхал і Франц Мордвіны — шляхцічы Полацкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[14]
Мордвіны (Mordwin) гербаў Суліма і Сушынскі — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[15], які меў уладаньні ў Віцебскай губэрні і Жамойці[16]. З XVII ст. прыдомкам Мордвін карыстаўся шляхецкі род Шчодраў[17].
Тарасевічы з Мортвінаў — літоўскі шляхецкі род[18].
Мордвіны — парафіяне касьцёла ў Лепелі на 1816—1817 гады[19].
На 1910 год існаваў маёнтак Мардвінава ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[20].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Прыклад падобнага спалучэньня асновы -віл- зь іншай, з усяго відаць, таксама вытворнай ад асабістага імя (Станіслаў, Станька) асновай — Станквиль Монвиловичъ з Ковенскага павету (баярын з попісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году[4])[5]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads