Марохарава
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маро́харава[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе Жыткавічы — Любань (Р57). Марохарава ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Марохараўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Марохараўскага сельсавету Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці[3].
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1924 год — хутар: 8 двароў, 27 жыхароў; 1994 год — вёска: 189 двароў, 485 жыхароў; 1999 год — 453 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 404 жыхары, 182 двары; 2010 год — 350 жыхароў; 2018 год — 312 жыхароў[1]
Інфраструктура
Дом культуры — аднапавярховы будынак 1959 году пабудовы. 4 ліпеня 2009 году ў ім здарыўся моцны пажар, зьнішчаны дах, стольныя перакрыцьці, глядзельная і танцавальная залі, кабінэты.[4]
Вуліцы
Вуліцы: Калгасная, Ленінская, Лясная, Лясны завулак, Моладзевая, Новая, Паркавая, Пралетарская, Садовая.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads