Martin S.

беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Martin S.
Remove ads

Martin S.Марцін С.»[1]) — музычны гурт, заснаваны ў лістападзе 2011 году ўдзельнікамі гурта «MoZart» («Моцарт»), які існаваў з 2003 году[2]. Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012)[3]. Прарыў 2012 году па вэрсіі Tuzin.fm (2 месца)[4]. Выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» з 12 мэлёдыяў (2012) і «Першы» з 9 песьняў (2015); 3 сынглы: «Хуткія» (сумесна с Ксеніяй Жук (Naviband)) (2013), «Пампея» (сумесна з Iver) (2014), «Новы дзень» (2019); 1 ЕР: «Не забыць памылкі ніколі» з 4 песень (2014).

Хуткія факты Гады, Месца ўтварэньня ...
Remove ads

Альбомы

  • «Martin S.» (12 мэлёдыяў, 2012 г.; 40 хвілінаў). Музыка — Ільля Басько (1—4, 8—12), Уладзімер Боська (5—7). Словы — Уладзімер Боська. У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Аляксей Канцавы (бас-гітара), Вячаслаў Усьцінаў (гітара, труба), Цімафей Чабунін (бубны, віялянчэль) і Мар’яна Шэндзелева (сьпеў). Зводку на студыі «Нэрвы са сталі» ажыцьцявіў Сяргей Кудзеліч[5].
Больш інфармацыі №, Назва ...
  • «Не забыць памылкі ніколі» (4 песьні, 2014 г.; 21 хвіліна). У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Маргарыта Мядзьвецкая (бас-гітара), Вячаслаў Усьцінаў (гітара), Цімафей Чабунін (бубны) . Зводку на студыі «Форз» (Менск) ажыцьцявіў Зьміцер Галодка[6].
Больш інфармацыі «Не забыць памылкі ніколі», № ...
  • «Першы» (9 песьняў, 2015 г.; 34 хвіліны). У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Маргарыта Мядзьвецкая (бас-гітара), Андрэй Марчанка (гітара), Гера Ступакоў (бубны). Зводку на студыі «Форз» (Менск) ажыцьцявіў Зьміцер Галодка[6].
Больш інфармацыі «Першы», № ...
Remove ads

Склад

На 2019 год гурт «Martin S.» налічваў 4 удзельнікі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Андрэй Марчанка (гітара) і Гера Супакоў (бубнач).

Ранейшымі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі гурта былі: скрыпач Яўген Шэлепень (2011—2018), бас-гітарысты Аляксей Канцавы (2011—2014) і Маргарыта Мядзьвецкая (2015—2018), трубач Вячаслаў Усьцінаў (2011—2014), бубнач Цімафей Чабунін (2011—2014), сьпявачка Мар’яна Шэндзелева (2011—2012).

Remove ads

Узнагароды

  • Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012)[3].
  • Прарыў 2012 году па вэрсіі Tuzin.fm (2 месца)[4].

Мінуўшчына

У пачатку лістапада 2011 г. былыя ўдзельнікі гурта «MoZart», які існаваў з 2003 году, стварылі новы гурт «Martin S.» на чале са сьпеваком і аўтарам песьняў Уладзімерам Боськам[7]. Пры канцы лістапада 2011 г. гурт упершыню падаў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на міжнародны конкурс песьні «Эўрабачаньне» 2012 году, які прайшоў у пачатку сьнежня 2011 году[8]. 27 сакавіка 2012 г. «Martin S.» выдаў першы самотнік «Мала месца», які запісалі на студыі Генадзя Сыракваша[9]. У жніўні 2012 г. пачаўся запіс 1-га альбома на студыі «Кляновае дрэва» (анг. Mapletree). Большасьць песьняў альбому запісалі на студыі «Нэрвы са сталі» (анг. Nerves of steel), дзе яго зьвядзеньнем займаўся Сяргей Кудзеліч[10]. 27 верасьня 2012 г. выйшла 1-я «Чырвоная» частка альбому з 3 песьняў[11]. 15 кастрычніка выпусьцілі 2-ю «Сінюю» частку альбому з 3 песьняў[12]. 27 кастрычніка ў Берасьці гурт выступіў з 6 «чырвонымі» і «сінімі» песьнямі на трэцім Men’s Fest, які праводзіўся ў клюбе Берасьцейскага электрамэханічнага заводу[13]. 6 лістапада выдалі 3-ю «Зялёную» частку альбому, што сталася апошняй і таксама складалася з 3 песьняў[14]. 8 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» выдаў дэбютны альбом «Martin S.» з 12 мэлёдыяў праз прадпрыемства «Vigma»[15]. 29 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» стаў пераможцам 9-га Адкрытага музычнага фэстывалю «Такія пернікі», які ладзіўся Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам у менскім клюбе «Цэнтар»[16]. 30 лістапада гурт атрымаў за перамогу рэпэтыцыйны час на працу ў прафэсійнай студыі музычнага прадпрыемства «Бум». На фэсьце гурт прадстаўляў факультэт радыёфізыкі і кампутарных тэхналёгіяў БДУ[17]. 6 сьнежня гурт прадставіў альбом «Martin S.» канцэртам у менскім клюбе «Рэпаблік»[18].

3 сакавіка 2013 г. гурт выпусьціў альбом рэміксаў на 10 песьняў 1-га альбома, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі[19]: прагрэсіўны гаўс, брэйкбіт, клюбны гаўс, транс, глюк(en), вялікі біт(en), пасткавая музыка(en), дабстэп, чылаўт, гаўс. Свае рэміксы прапанавалі дыджэі: Віталь «Ghost» (бел. Прывід), Павал Верхні (Трансэт), Дзяніс Валько (Бэніс), Максім Кавалёў, Аляксей «Спэйсмэн» (Касманаўт), Тацяна Сілін «Stevia Pill», Антон Шчурок «NetMoRaLLi», Ільля Басько (Івэр), Альбэрт Сіпаў (А.э.р.о.) і Станіслаў Жванік (Лорадо)[20]. Улетку 2013 г. гурт «Martin S.» выступіў з канцэртамі ў абласных цэнтрах Беларусі, у Расеі (Масква) і Летуве (Вільня)[21]. 7 кастрычніка 2013 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Хуткія», які за 3 месяцы запісалі са сьпявачкай Ксеніяй Жук («Sonika»). Агулам у запісе ўдзельнічалі 17 чалавек з 4 музычных гуртоў. 17 кастрычніка песьню «Хуткія» прадставілі ў менскім клюбе «Графіці»[22].

12 лютага 2014 г. выйшаў міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» з 3 песьняў, якія запісалі на студыі «fOrZ» (гукарэжысэр — Зьміцер Гладко): «Не забыць», «Памылкі», «Ніколі». 3 сакавіка гурт прадставіў міні-альбом на канцэрце ў сталічным клюбе «Піраты»[23]. 1 красавіка 2014 г. «Martin S.» выдаў самотнік «Пампея»[24]. 25 траўня 2014 г. гурт выпусьціў відэакліп на песьню «Пампея», здымкі якога правялі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[25]. У здымках удзельнічалі апэратары Аляксандар Алейнікаў і Станіслаў Турко, акторы Артур Райскі і Марыя Буткевіч[26]. 25 чэрвеня 2014 г. гурт упершыню выступіў на 14-м фэстывалі беларускай песьні і паэзіі «Маладзечна»[27]. У ліпені 2014 г. гурт «Martin S.» упершыню выступіў на 23-м міжнародным фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску»[7]. 28 лістапада 2014 г. гурт выдаў самотнік «Як ёсьць», які запісалі за кошт добраахвотных ахвяраваньняў[28].

Пры канцы студзеня 2015 г. у гурце засталіся 3 першапачатковыя ўдзельнікі — Уладзімер Боська, Ільля Басько і Яўген Шэлепень, і дадаліся 3 новыя: бас-гітарыстка Маргарыта Мядзьвецкая, гітарыст Андрэй Марчанка і бубнач Гера Ступакоў[29]. 1 чэрвеня 2015 г. гурт абвясьціў аб тым, што сабраў $3000 на запіс новага альбома за кошт ахвяраваньняў прыхільнікаў[30]. 5 чэрвеня 2015 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Ушчэнт»[31]. 5 кастрычніка 2015 г. выйшаў другі альбом «Першы» з 9 песьняў. 28 кастрычніка прайшла канцэртная прэзэнтацыя альбома ў менскім клюбе «Рэпаблік»[32]. 10 лютага 2016 году гурт прадставіў песьню «Так і трэба» зь «Першага» альбому ў чарце музычнага парталу «Тузін гітоў»[33].

Сваё пяцігодзьдзе гурт справіў сольным буйным канцэртам у менскім клюбе «Бруге» 15 сакавіка 2017 году[34]. 21 лютага 2019 году «Марцін С.» зьняў музычнае відэа «Адзін дзень» у падтрымку аднайменнага самотніка[35]. 30 лістапада 2020 году гурт прадставіў 3-моўны кліп «Няхай» на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах. На 16 сакавіка 2021 году з 3,5 месяцы відэа набрала звыш 30 000 праглядаў[36].

Remove ads

Крытыка

13 сьнежня 2012 году заснавальнік парталу і прэміі «Ультра-музыка» Вячаслаў Радзівонаў заявіў, што гурт «Марцін С» адзначыўся «добрым дэбютам» у выглядзе альбому[37]. 20 сьнежня 2012 году інтэрнэт-часопіс «34mag» згадаў, што гурт «зрабіўся галоўным ньюзмэйкерам ад новага беларускамоўнага року», дзякуючы прэзэнтацыі альбому ў менскім клюбе «Рэпаблік» на пачатку сьнежня. Таксама агляд зьмяшчаў параўнаньне: «Гэтыя хлопцы, мабыць, самі таго ня ведаючы, адкрылі новы жанр — пост-ляпісы. Гэта як пост-гранж або пост-гардкор, толькі ў Беларусі, з прывідам Міхалка, жаданьнем зрабіцца культавымі, скрыпкай замест трубы і шалёнай публікай»[38]. 25 студзеня 2013 году аглядальнік музычнага парталу «Экспэрты» Зьміцер Падбярэскі ў сваёй рэцэнзіі на дэбютны альбом «Марцін С» адзначыў: «у гэтай праграме элемэнтаў папулярнай песьні ўсё ж крыху больш, чым рок-музыкі. … музыкі здолелі далучыць да запісу значна большы за стандартны пап-рокавы набор інструмэнтаў, , што безумоўна дазволіла ім пасьпяхова разнастаіць аранжаваньні. … шэраг твораў робяць цалкам станоўчае ўражаньне магчыма нават з прэтэнзіяй на гіты. Гэта „Раз на раз“ — энэргічны, трывала збалянсаваны нумар, як і „Мала месца“, „Дзёньнікі“, „Хто ты“, „Стомлены“. Карацей, ёсьць што слухаць»[39]. Тацьцяна Бобэр, канцэртны аглядальнік парталу «Памяркоўны Гук», на прыкладзе зборнага канцэрту беларускіх рокераў у верасьні 2013 году адзначала, што гурт грае «мяккі» рок[40].

24 кастрычніка 2013 году ў аглядзе альбому «Martin S.» стваральнік музычнага парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін заўважыў, што гурт «ставіць галоўным чынам на баляды» і «грае інтэлігентны інды-рок» са скрыпкай. Будкін адзначыў песьні «Стомлены», «Хто ты» і рытмічную «Мы зробім усё», бо «гэтыя творы магла б расьпяваць прагрэсіўная частка нашага грамадзтва па ўсёй краіне». Аглядальнік палічыў альбом за «яўны прэтэндэнт на найлепшы дэбют гэтага году», хоць і зрабіў крытычныя заўвагі: «Галоўная праблема каманды — адсутнасьць уцямнага пасылу. Часам іх тэксты выглядаюць надта перагружанымі сэнсава, часам надта ўжо наіўна, пры тым, што бракуе трапных выразаў, якія можна было расьцягваць на цытаты»[41][42].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads