Каракулічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кара́кулічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Каракулічы ўваходзяць у склад Занарацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1868 годзе вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 14 двароў, 116 чалавек. У 1904 годзе ў вёсцы 207 чалавек, у 1908 годзе – 27 двароў, 222 чалавекі. З 12 кастрычніка 1940 году ў Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці, а з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай вобласьці, з 31 жніўня 1959 году ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 году Менскай вобласьці. У верасьні 1949 году ў вёсцы створаны калгас імя Калініна. З 6 сакавіка 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар — вёска Буйкі). 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сырмескага сельсавету ў склад Занарацкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1960 год — 146 чалавек; 1997 год — 36 чалавек; 1999 год — 37 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 16 чалавек
Асобы
- Мар’ян Дукса (1943—2019) — беларускі паэт
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads