Занарацкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зана́рацкі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Занарач.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году сельсавет быў створаны ў складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай).
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Старлыгі, Сурвілы, Сырмеж, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава — ліквідаванага Сырмескага сельсавету[2].
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Плошча сельсавету складае 264,3 км²[3], з захаду на ўсход тэрыторыя сельсавету цягнецца на 14 км, з поўначы на поўдзень — на 12 км. У склад сельсавету ўваходзіць 9 вёсак. Агульная колькасьць двароў па стане на 2007 год складае 535, агульная колькасьць насельніцтва — 1253 чалавекі.
Праз тэрыторыю сельсавету праходзіць аўтамабільная дарога Нарач — Менск. За 30 км ад сельсавету праходзіць шаша Вільня — Полацак, за 36 км знаходзіцца найбліжэйшая чыгуначная станцыя «Княгінін».
На тэрыторыі Занарацкага сельсавету разьмяшчаюцца:
- паўднёвая частка берагу возера Нарач, працягласьць якой складае каля 11 км;
- выток ракі Нарачанкі з возера Нарач і частка ракі працягласьцю ў 7,5 км;
- на ўсходняй мяжы сельсавету разьмяшчаецца гідралягічны заказьнік «Чарэмшыцы»;
- урочышчы Скок, Мыліца, Неслуч, Дакураўшчына, Магільнік;
- закінутыя сажалкі для гадаваньня рыбаў ва ўрочышчы Скок і каля вёскі Сідаравічы;
- балоты ва ўрочышчы Скок і ва ўрочышчы Барысіха;
- сыстэма каналаў з вадасховішчам;
- 10 невялікіх сажалак паміж вёскамі Занарач і Сідаравічы.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Сельсавет разьмяшчаецца на паўднёвы захад ад Мядзелу, на паўднёвым беразе Нарачы ў межах Нарачанска-Вялейскай нізіны на поўдзень ад Сьвянцянскіх градаў. Адлегласьць да Менску складае 130 км, да Вільні — 100 км, найменшая адлегласьць да мяжы з Эўразьвязам складае 50 км.
Сельсавет мяжуе з Нарачанскім і Мядзельскім сельсаветамі. Частка земляў Занарацкага сельсавету знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Частка берагу Нарачы, які знаходзіцца на тэрыторыі Занарацкага сельсавету, роўная, пяшчаная, высокая. Бераг зьніжаецца на ўсход ад Занарачы і робіцца балоцістым. Каля паўночнай часткі вёскі Занарач знаходзіцца невялікая паўвыспа, якая выступае ў Нарач прыблізна на 200 м.
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 22
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads