Масявічы (Пружанскі раён)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Масявічы, Масевічы.

Хуткія факты

Масяві́чы[2] (таксама Масе́вічы[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Масявічы ўваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзяцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі БаранавічыСьвіслач. Насельніцтва — 67 жыхароў (2010).

Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні, 465 дзесяцін[3], каталіцкая капліца Струбніцкай парафіі[4]. На пачатку XX стагодзьдзя 325 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[5].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 382 жыхары; у 1970 — 337 жыхароў; у 2003 — 115 жыхароў, 61 гаспадарка.

Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Лыскаўскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўвайшлі ў склад Зеляневіцкага сельсавету[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 67 чалавек
  • 2005 год — 100 чалавек, 56 двароў[7]
  • 1999 год — 120 чалавек

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads