Машкова (Віцебская вобласьць)

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Машко́ва[1] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны захад ад Воршы, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Машкова і за 2 км на поўнач ад аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (М1). Машкова ўваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першае ўпамінаньне 1442 год — уласьнікі С. Гамшэй і Л. Роскі.[2] Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].

У XIX і пачатку XX стагодзьдзяў цэнтар воласьці Аршанскага павету, уласнасьць Васілеўскіх. У 1910 годзе сяляне валодалі 103 дзесяцінамі зямлі, царкве належала 53 дзесяціны зямлі; хутару Машкова, уласьнік — сьвятар Машкоўскай царквы, належала 40 дзесяцін зямлі; маёнтку Машкова, уласьніца — Н. Казлоўская, належала 298 дзесяцін зямлі; маёнтку Машкова, уласьнік — І. Мянжынскі, належала 180 дзесяцін зямлі.[4]

З 1867 году дзейнічала земская народная вучэльня. У пачатку ХХ стагодзьдзя настаўнік — Сяргей Ідаловіч.[5] Машкова — цэнтар сельсавету ў 1924—1961 гадах.

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 14 чалавек
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 50 мужчын і 49 жанчын, 12 двароў[4]; 1923 год — 165 чалавек; 1998 год — 36 чалавек, 30 двароў; 1999 год — 50 чалавек
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 77 чалавек, 8 двароў, школа;[6]

Інфраструктура

Сярэдняя школа.

Славутасьці

  • Сьвята-Пакроўская царква (канец XIX стагодзьдзя). У пачатку XX стагодзьдзя — сьвятар Васіль Піневіч.[5] Цяпер знаходзіцца ў паўразбураным стане.
    • К царкве былі прыпісаны ў 1910 годзе — сяло: Машкова, ; вёскі: Арлоўшчына, Асінаўка, Багрынава, Васькаўшчына, Дрыбіна, Дубовае, Жыляева, Залеглае, Камары, Кашына, Корава, Крынічнае, Малае Корава, Нямірава, Падгайшчына, Пузырова, Слабада, Стар, Сьцяпанавічы, Туравічы, Хлусава, Чаркасова, Чыкоўшчына; маёнткі: Машкова (уласьніца — Н. Казлоўская), Машкова (уласьнік — І. Мянжынскі); фальваркі: Адамава (уласьнік — Федаровіч), Васькаўшчына (уласьнік — В. Някрасава), Гараны (уласьнік — І. Васілеўская), Дуля (уласьнік — Я. Дамброўскі), Дуля (уласьнік — І. Жэнеўскі), Жыляева (уласьнік — А. Мацулевіч), Камары (уласьнік — І. Вайніловіч), Корава (уласьнік — В. Герасімаў), Корава (уласьнік — І. Вайніловіч), Курчукова (уласьнік — А. Кузьмічскі), Машкова-Ліпкі (уласьнік — Я. Тамашэўскі); засьценкі: Загайскі (уласьнік — сялянскае т-ва), Лісічына (уласьнік — сялянскае т-ва), Скрабаўшчына (уласьнік — сяляне Т. Латышаў і Станкевіч), Шчамілаўка (уласьнік — сялянскае т-ва); хутары: Машкова (уласьнік — Машкоўская царква), Халхоўшчына (уласьнік — А. Кузьмінскі).
Remove ads

Страчаная спадчына

Асобы

  • Мікалай Крукоўскі (26.11.1923 — 30.09.2013) — беларускі філёзаф, культуроляг

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads