Хлусава (Пішчалаўскі сельсавет)
вёска ў Пішчалаўскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хлу́сава[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 кілямэтры на поўнач ад Воршы й за 2,5 км на захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург—Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Месьціцца паміж чыгункай Ворша—Віцебск і левым берагам ракі Скуп’я. Хлусава ўваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавету. Чыгуначная станцыя Хлусава знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядомая з 1607 году як маёнтак Хлусава[3][4]. У 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце ВКЛ[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Хлусава ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10 студзеня 1778 да 1 сьнежня 1796). З 1 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 у Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[6]
У 1857 годзе сяляне былі прыпісаныя да Солаўеўскай Сьвята-Траецкай царквы.[7] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 105 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Юрцаўскае царквы Прачыстай Багародзіцы й уваходзілі ў Юрцаўскае сялянскае таварыства. Маёнтак Хлусава 352 дзесяціны зямлі (2 дзесяціны пад садам: 200 яблынь, 2 грушы, 10 кустоў) належыў Ёсіфу К. Кітаеўскаму[8][9]
Найноўшы час
З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні.
З сакавіка 1924 году ў БССР і зь 17 ліпеня Пішчалаўскі сельсавет, Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён, Віцебская вобласьць.[10]
Пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году.
Да 1950 году ў калгасе «Працоўная культура».[11] У 1950 годзе далучаны да калгаса «Імя Кірава».[12]
Рэспубліка Беларусь
З 1 верасьня 2003 году каапэратыў «Пішчалаўскі». У 2017 годзе ў складзе ААТ «Аршанскі райаграсэрвіс».
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 114 чалавек[7];
- XX стагодзьдзе: 1910 год — вёска: 19 двароў, 89 мужчын, 83 жанчыны; маёнтак: 4 двара, 16 мужчын, 11 жанчын;[8] 1926 год — 19 двароў, 111 чалавек; 1959 год — 154 чалавекі; 1998 год — 23 гаспадаркі, 43 чалавекі;
- XXI стагодзьдзе: 2017 год — 11 гаспадарак, 16 чалавек
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads