Машчоны (Сеньненскі раён)

вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Машчоны (Сеньненскі раён)
Remove ads

Машчо[2]нывёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у Ходцаўскі сельсавет. Разьмешчана за 10 км ад раённага цэнтру горада Сянно. Сярэдняя вышыня — 148 м.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першыя згадкі пра вёску датуюцца XVI стагодзьдзем, у пачатку XX стагодзьдзя была цэнтрам Машчонскага праваслаўнага прыходу[3].

У вёсцы дзейнічае Машчонская дзяржаўная сярэдняя школа зь бібліятэкаю[4] і філія аддзяленьня біятлёну Сеньненскай дзіцяча-моладзевай школы алімпійскага рэзэрву[5].

Насельніцтва

  • 2010 год — 62 чалавекі
  • 1999 год — 79 чалавек

Апісаньне

Млын

Напрыканцы ХVІІІ стагодзьдзя Машчоны належалі пану Сандрагайлу, стацкаму саветніку, які і задумаў паставіць у вёсцы млын. Будаўніцтва ажыцьцяўлялася пад кіраваньнем буйнога спэцыяліста архітэктара Шрэдэра з дапамогаю мясцовых сялянаў. Кацёл быў прывезены зь Нямеччыны. Малоць муку млын пачатку ў канцы XIX стагодзьдзя і дзейнічаў, паводле ўспамінаў сялян, да 1940-х гадоў. Збожжа сюды дастаўлялі за 10 км, часам — з раённага цэнтру Сянно. Пры млыне былі піларама і сукнавальная машына[6].

На прылеглым пагорку калісьці стаяла панская сядзіба, акружаная ліпавым паркам з арабінами з бакоў. Некалькі гектараў займаў сад. Гаспадар меў адрыны, кароўнікі, стайні, кузьню. Па сьмерці пана Сандрыйгайлы, ягоны сын беспасьпяхова прасіў у бальшавіцкага ўраду пакінуць маёмасьць за ім. Пазьней ён узычыў правы на карыстаньне зямлёю ўраду і зьехаў у Віцебск[6].

Большасьць панскіх пабудоваў да нашых дзён не захавалася, акрамя рэшткаў гаспадарчага млына.

Брацкая магіла

У баку ад сярэдняй школы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат. Тут у ліпені 1944 году загінулі ўсе байцы 919-га сапёрнага палка 251-й стралковай дывізіі. Побач з помнікам героям знаходзіцца колішні склеп пана Сандрыгайла[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads